14. Вершы аб свабодзе і незалежнасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab1tt.narod.ru

 

 

5015     НЕПАХIСНЫЯ ДУБЫ

 

Здавалiсь моцнымi пагрозы

Ад немiнучай барацьбы,

Шумяць лiстотаю бярозы,

Ды непахiсныя дубы.

 

28.01.2001

 

Home Page     Змест

 

5056     СВАЯ МАЛIТВА

 

Чужая малiтва i песня.

Сваiх хто нам мець не дае?

Цi прыйдзе, нарэшце, прадвесне:

Малiтвы i песнi свае?

 

4.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5084     ВЫНIК БАРАЦЬБЫ

 

Прыходзiць час, пупышкi разрываюць

Аковы вельмi шчыльнай лупiны,

Упарта сабе волю здабываюць

Ў няшчаднай цяжкай барацьбе яны.

 

8.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5088     ВАБIЦЬ ЗЯМЛЯ

 

Зайздросна стала курыцы аднойчы:

Пабачыла у небе жураўля.

Але штодня ёй зерне сыплюць двойчы,

Не неба яе вабiць, а зямля.

 

9.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5095     САЛОДКАЯ ВОЛЯ

 

Iду па жыццёваму полю,

Раблю, як у лесе, кругi,

Салодкую знiшчылi волю,

I далей гнятуць ланцугi.

 

9.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5098     ШЛЯХ ПА КАЛЯIНЕ

 

Папала кола ў каляiну,

Свабоды звузiўся абсяг,

Вядзе няшчасную краiну

Па старай каляiне шлях.

 

11.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5151     АКНО ГIСТОРЫI

 

Я гляджу ў гiсторыi акно,

На душы – разгубленасць i скруха,

Бачу вельмi сумнае кiно,

Бо мяце бясконца завiруха.

 

21.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5212     ДУХАТА

 

Калi вакол моцныя муры,

Ад суму ў душы гарката,

Няхай бы пранеслiся буры,

Каб знiкла хутчэй духата.

 

1.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5361     ЯШЧЭ ЗIМА

 

Вясна з ракi зрывае панцыр лёду,

Хоць цяжкi ён i моцны, нiбы сталь,

Нясе вясна жаданую свабоду,

Але ў душы яшчэ зiма, на жаль.

 

25.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5431     БОЙКА ЗА СВАБОДУ

 

Як хвалямi мора не б'ецца,

Яму не парваць ланцугi,

Свабоды здабыць не ўдаецца,

Трымаюць яго берагi.

 

2.04.2001

 

Home Page     Змест

 

5448     НЯМА ШЧАСЦЯ

 

Сумна ад думак, тужлiва ад спраў,

Горай жыццё год ад года,

Лёс нежаданы краiну спаткаў,

Шчасця няма у народа.

 

4.04.2001

 

Home Page     Змест

 

5515     П'Ю ТУГУ

 

Не выбiраюць для сябе сям'ю,

Сабе суседзяў i народ не выбiраюць,

Таму тугу цяпер я часам п'ю,

Што беларусы быць народам не жадаюць.

 

13.04.2001

 

Home Page     Змест

 

5588     АДВЕЧНЫ ПРАКЛЁН

 

Дзяржаву манкурты жадаюць ў iмгненне

Аддаць у бясконцы палон,

Наступнае прыйдзе ў жыццё пакаленне –

Iм будзе адвечны праклён.

 

20.04.2001

 

Home Page     Змест

 

5622     СЫНЫ АЙЧЫНЫ

 

Гарыць ў душы прамень свабоды,

Скуюць хай рукi кайданы,

Ды будуць ёй служыць заўсёды

Айчыны верныя сыны.

 

25.04.2001

 

Home Page     Змест

 

5763     ИСТОРИЧЕСКИЙ ВИЗИТ

 

Клубилась пыль из-под копыт,

Летела к цели перестройка,

Но исторический визит

К мечте не в силах сделать тройка.

 

15.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5805     МУЖНЫЯ СЫНЫ

 

Не разарваць нiколi ланцугi,

Калi змiрыцца цiха з кайданамi,

Пакорлiвы адзiн, рве сталь другi,

Радзiма слаўна мужнымi сынамi.

 

20.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5806     ШЛЯХ УСХОДУ

 

Заходзiць сонца – смутак у вачах,

Счарнелi горы, ў цемразi далiны,

Але усход пачне калiсьцi шлях,

Заззяе зноўку сонца для краiны.

 

20.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5811     ДЗIЎНЫ СОН

 

Сон дзiўны бачыў: кукарэкаў звонка,

Хоць больш прывабны трэлi салаўя,

Бо песня, як каштоўная скарбонка,

Павiнна быць у кожнага свая.

 

21.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5830     КОРАБЛИ СВОБОДЫ

 

Беречь свободу не умели,

А, может, просто не смогли,

Встречают постоянно мели

Свободы нашей корабли.

 

24.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5837     В НЕВОЛЕ

 

Не поёт, а плачет соловей

В золотой, но очень тесной клетке,

Он свободой дорожил своей,

Но силок жестокий был и меткий.

 

26.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5841     КРЫЛАТЫ ВЕРАБЕЙ

 

Сядзiць у шчыльнай клетцы салавей,

Гаспадару пяе ўвесь час рулады,

А вольны незалежны верабей

Цырыкае, што хоча, бо крылаты.

 

27.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5891     РЕКА РОССИЯ

 

Бежал ручей, имел покой,

Но донимала ностальгия,

И он когда-то был рекой,

Пускай течёт река Россия.

 

2.06.2001

 

Home Page     Змест

 

5925     ПРАЛЕТАРЫI

 

Не хочам нi дзяржаўнасцi, нi мовы,

З Расiяй не жадаем мець мяжы,

Свядомасць нам знявечыў лёс суровы,

Мы сталi пралетарыi ў душы.

 

6.06.2001

 

Home Page     Змест

 

5927     КАРАНI ГIСТОРЫI

 

Мiнулае святло лье ў нашы днi,

Народ з мiнулым горды, мужны, смелы,

Гiсторыi забылi каранi:

Пагоню i сцяг бел-чырвона-белы.

 

6.06.2001

 

Home Page     Змест

 

5928     УЛАСНАЯ МОВА

 

Казаць сваiм бацькам знявагi словы

Нягоднiк можа або iдыёт.

Цi будзе добрым да уласнай мовы

З свядомасцю знявечанай народ?

 

6.06.2001

 

Home Page     Змест

 

5929     ЦУДОЎНЫ ШЛЯХ

 

Шляхi гiсторыi заблытаны бясконца,

Агню няма, ды прысак не ачах,

Заззяе з часам i для роднай мовы сонца,

I мова выйдзе на цудоўны шлях.

 

6.06.2001

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz