Анатолій Балуценка
5401 У МАРАХ
У марах i добра, i шчасна,
Бо яркiя зоркi ўначы,
I ўдзень свецiць сонейка
ясна.
Як iх назаўжды зберагчы?
30.03.2001
5402 БУТОН
Куст ружы ссох, пасыпалiсь
пялёсткi,
Здавалась, што чакае хуткi
скон,
Ды лёс не быў к яму занадта
жорсткi:
Як фенiкс з поплу, вырастаў
бутон.
31.03.2001
5403 ЗАЛАТАЯ
ВОСЕНЬ
Ужо зiму халодную чакалi,
Яна не ў змозе ўзяць правы
спаўна,
I восень залатая крочыць далей,
Ды цёплая такая, як вясна.
31.03.2001
5404 ЖАДАННЕ
Снягi сышлi, дажджы сякуць i
слота,
Бо дзесьцi затрымалася вясна,
Душы даўно узнёсласцi ахвота,
Каб хмельнаю была, як ад вiна.
31.03.2001
5405 ПАХОДНЯ
КАХАННЯ
Нi лiтасцi няма, нi
спачування,
Халодны позiрк, хоць блакiт ў
вачах,
Паходня згасла палкага кахання,
Што асвятляла мой жыццёвы шлях.
31.03.2001
5406 ДАРОГI
Пераблыталiсь нашы дарогi,
На iх радасцi шмат i тугi,
То бягуць, а то сцiшацца
ногi,
Ды мне шлях не патрэбна другi.
31.03.2001
5407
ЖЫЦЦЁВЫЯ ПАРУСЫ
Штыль прыемны, але няма руху,
Хоць ў патолi душа ад красы,
Нясе бура i горыч, i скруху,
Ды ў жыццёвыя дзьме парусы.
31.03.2001
5408 ВОГНIШЧА ЎНАЧЫ
Каханне i пяшчоту зберагчы
Заўжды дапамагаюць ночы значна,
Палае зырка вогнiшча ўначы,
А ўдзень яго амаль зусiм
нябачна.
31.03.2001
5409 КРУТЫЯ
ПАВАРОТЫ
Як лёс крутыя робiць
павароты,
То нечакана прыйдзе шмат
турбот,
Хаця ад лёсу не чакаюць шкоды,
Ды можа не ўпiсацца ў
паварот.
31.03.2001
5410 «НЕ» ЦI «ТАК»?
Як «Не» казаць, крок, мабыць, да бяды,
Пытанне можа больш не паўтарыцца,
Не выпадае «Так» казаць заўжды,
Бо можна непапраўна памылiцца.
1.04.2001
5411 ЖАРТ
ВЯСНЫ
Быў цёплым люты, лiлась асалода,
Здавалась, што вясна прымае старт,
Ды у вясны – жаночая прырода,
Бо цеплыня – звычайны добры жарт.
1.04.2001
5412 ЗАЛАТЫ НАРОГ
Араць глыбока к шчсцю або гору?
Душою без аратага знямог,
На сэрцы ты праклала мне разору,
Бо у кахання залаты нарог.
1.04.2001
5413
ПЕРАМОЛАТЫЯ ДОЛI
Ад шчасця узлятала, як нiколi,
Гучаў ўрачыста Мендэльсона марш.
Адкуль жа перамолатыя долi?
Чаму з iх лёс гатуе часам фарш?
1.04.2001
5414 ЦЯГНIКI ШЧАСЦЯ
Вясною душы цеплынёй сагрэты,
Напрамкаў шмат, ды выбiраць
якi?
Вясна дае купэйныя бiлеты,
Бягуць па рэйках шчасця цягнiкi.
1.04.2001
5415 ПЕРШЫЯ
КРОКI
Вясна, блакiт i белыя аблокi,
Як iзумруд, зялёная трава,
Я першыя раблю ў каханнi
крокi,
I круцiцца ад шчасця галава.
1.04.2001
5416
ЗМУЧАНАЯ ДУША
Нiкiм не запатрабаваны,
Нiбы былiнка на мяжы,
Крыватачаць у сэрцы раны,
Крыжы у змучанай душы.
1.04.2001
5417
АПТЫМАЛЬНЫ ШАНС
Каханне ўсiм без перашкоды
Дае свой аптымальны шанс,
Ды шчасце маюць не заўсёды,
Бо лiчаць – толькі быў аванс.
1.04.2001
5418 НУЛЬ
Жанчына без мужчыны – проста
нуль,
Нулей, калi красуня, значна
болей,
Няма адзiнкi перад ёй пакуль,
Шлях к шчасцю не спаткаецца нiколi.
1.04.2001
5419 ДРАМА
Не дапамогуць рэкi горкiх
слёз,
I аргументы кволыя таксама,
Хоць разбурыць самой уласны лёс –
Трагедыя або хаця бы драма.
1.04.2001
5420 ЖАДАНАЯ
ВЯСНА
Гляджу на луг, на плынь ракi,
Ужо канчаецца прадвесне,
На крылах буслы i шпакi
Вясну жаданую прынеслi.
1.04.2001
5421 СВЕТЛАЯ
УЛЫБКА
Надеялся на светлую улыбку,
Как солнца луч средь пасмурного дня,
Но допустил серьёзную ошибку:
Она сверкнула, но не для меня.
1.04.2001
5422 ЖЫЦЦЁВЫ
ЦЫКЛ
Вясной раскрылася пупышка, i лiсток
Да сонейка цягнуўся, яшчэ кволы,
Пупышку пад сабой пакiнуў
чаранок,
Такi унiверсальны цыкл
жыццёвы.
1.04.2001
5423 ЖОРСТКI ВЫНIК
Што лепей: ружы звянуць на
кусту
I на зямлю ссыпаць свае пялёсткi
Або з хрустальнай вазы пiць
ваду?
Хоць вынiк i другi, i першы –
жорсткi.
2.04.2001
5424 ДОБРАЯ
РАЛЛЯ
На старт жыцця лёс больш ужо
не верне,
Як выбраць камянiстую зямлю,
Каб значны ураджай прынесла зерне,
Шукаць патрэбна добрую раллю.
2.04.2001
5425
НЕДАСТАТКОВЫ АРГУМЕНТ
Калi развод сям'ю руйнуе
ўшчэнт,
Сякуць пад корань i без хвалявання.
А мо недастатковы аргумент,
Мiнулым каб зрабiць сваё
каханне?
2.04.2001
5426 ЧОРНАЕ ШКЛО
Выхоўваць нельга у ружовых акулярах,
Тугi каб у каханне не
прыйшло,
Няма сапраўднасцi жыцця нiколi ў марах,
Праз чорнае глядзiць
сапраўднасць шкло.
2.04.2001
5427 РУКА
ДАПАМОГI
Свет поўны небяспекi i
трывогi,
Таму душа напоўнена тугой,
Адзiн руку працягне дапамогi,
А сотня адштурхне цябе нагой.
2.04.2001
5428 ЛЕС ШУМIЦЬ
Або слабое вырасце карэнне,
Цi ад трухi няздатны дрэвы
жыць,
Пападаюць няшчасныя ў iмгненне,
Лес не заўважыць, як раней шумiць.
2.04.2001
5429 СТАРАЯ
ГРУША
Стаiць старая груша на мяжы,
Ёй, пэўна, сто гадоў, а можа болей,
Але цвiце, каб шчасце мець ў
душы,
Не мiрыцца нiяк з старэчай
доляй.
2.04.2001
5430 К ЦЕЛИ
Пусть ломаются сосны и ели,
Гнутся, словно тростинки, дубы,
Беззаветно идти надо к цели,
Не достигнуть её без борьбы.
2.04.2001
5431 БОЙКА ЗА
СВАБОДУ
Як хвалямi мора не б'ецца,
Яму не парваць ланцугi,
Свабоды здабыць не ўдаецца,
Трымаюць яго берагi.
2.04.2001
5432 ДРАБIНКА ШЧАСЦЯ
Да шчасця я цягну руку даўно,
Каб ухапiць сабе хаця б
драбiнку,
Ды лёс смяецца горка нада мной,
Не выцягнуць свой лот за павуцiнку.
3.04.2001
5433 ЦУНАМI ЛЁСУ
Лёс накацiўся, як цунамi,
Яго напрамак не змянiць,
Пакуль плыву, грабу рукамi.
Як ратавальны круг здабыць?
3.04.2001
5434
ГАЛОДНАЯ КУМА
Заўжды шчаслiвы – нiбы сыты,
Iмкненняў у яго няма,
Шляхi для пошукаў адкрыты,
Калi галодная кума.
3.04.2001
5435 ЦIХАЕ БАЛОТА
Шчаслiвым больш нiчога не
ахвота,
Душа змяняе рамантычны строй,
Здаволенасцi цiхае балота
Не скалыхнуць нi вершам, нi
вясной.
3.04.2001
5436 БОЛЬ
ГАЛОДНЫХ
Што аднаго невыказна хвалюе,
Другiх не ў змозе нават
турбаваць,
Бо сыты боль галодных не адчуе,
Пакуль лёс боль не дасць паспрабаваць.
3.04.2001
5437 ЗДЗЕКI
Камні коцяцца толькі ў далiну,
Як не будзе спакою гарам,
Разгайдаюць вятры вяршалiну,
Здзекi трэба трываць караням.
3.04.2001
5438 ШЭРЫ
КАМЕНЬ
Казаў ўсiм яблык, што занадта
непрыгожы
Той шэры камень, што пад яблыняй ляжаў,
Але галiнку незнарок крануў
прахожы,
Разбiўся яблык, бо моц каменю
пазнаў.
4.04.2001
5439 МАЕ ГЕРОI
Мае героi буры, камнi, хвалi,
Адносiны iх ў шэразе падзей,
Але яны пад маскаю схавалi
Цi вады, або годнасцi людзей.
4.04.2001
5440 СОНЕЙКА
НА ЗАХАДЗЕ
Адзiн i ў маладосцi не умее,
Другому ўменне ў старасцi
дано.
Хоць сонейка на захадзе не грэе,
Ды як ласкава свецiцца яно!
4.04.2001
5441 ЧОВЕН
ТУГI
Човен горкай i цяжкай тугi
Да прычала ганю, што ёсць сiлы,
Ўсё далей i далей берагi,
А на беразе дзесьцi мой мiлы.
4.04.2001
5442 ЛЁГКI ШЛЯХ
Складаецца мне верш не па радках,
А строфамi фармуецца адразу,
Ў паэзii мой лёгкi крок i
шлях,
На верш патрэбна вельмi мала
часу.
4.04.2001
5443 ЗНАКИ
ВНИМАНИЯ
Как светлый луч, вниманья знаки,
Они душе всегда нужны,
Но лучик ценится не всякий:
От солнца – «Да», «Нет» – от луны.
4.04.2001
5444 ДАНIНА
За крокам крок, за крокам крок,
Як за цаглiнаю цаглiна,
Мэта ўжо бачыцца здалёк,
Ды трэба ёй яшчэ данiна.
4.04.2001
5445 ДЖАЛА
Калi адзiн спявае салавей,
Вядома, для натхнення вельмi
мала,
Ды калi ўецца побач кубло
змей,
Заўжды ўваткне якая-небудзь джала.
4.04.2001
5446
ПОГОВОРИМ О ЛЮБВИ
Прогорит костёр любви когда-то,
Угольки подёрнутся золой,
Счастья ведь разбрасывать не надо,
О любви поговорим с тобой.
4.04.2001
5447 ПО
ЧУЖИМ СЛЕДАМ
Нет рыцарства, в помине благородство,
Умчались времена прекрасных
дам,
Как культ, теперь моральное
уродство,
Идём вперёд, но по чужим следам.
4.04.2001
5448 НЯМА
ШЧАСЦЯ
Сумна ад думак, тужлiва ад
спраў,
Горай жыццё год ад года,
Лёс нежаданы краiну спаткаў,
Шчасця няма у народа.
4.04.2001
5449
НЯЗВАНАЯ БЯДА
Вярба глядзела ў цiхую ваду,
Гарэла ад маланкi, як
паперка,
Але сваю нязваную бяду
Яна перакладала на люстэрка.
4.04.2001
5450
ВЫПРАБАВАННЕ
Заўсёды лёс дае выпрабаванне,
Бо шчасце здабываюць ў барацьбе.
Адбудзецца пяшчотнае каханне
Або, як быццам, не было цябе?
4.04.2001
5451 ГОРЕЧЬ
РЕАЛЬНОСТИ
Кто не изведал сладости мечтаний,
Тот горечи реальности не пил,
Не ведал муки, грусти и страданий,
Судьбу такую, как пришла, любил.
4.04.2001
5452 ЖАДАНЫ
Упалi росы на лугi,
Параспаўзалiся туманы,
I хмар вялiкiх ланцугi
Схавалi сонца дыск жаданы.
5.04.2001
5453
БАРАЦЬБА
Iдзе за шчасце барацьба,
Пад сонцам месца вельмi мала,
Ад чорных хмар ў душы журба,
А хочацца, каб сонца ззяла.
5.04.2001
5454 ОБМАН
Неясно, почему вокруг обман,
Моё им самолюбие задето,
Наверно, не считают за изъян,
И душу грех не мучает за это.
5.04.2001
5455 НЕ
СУДЬБА
Не все теплом любви согреты,
Но за неё идёт борьба,
Приходят не ко всем победы,
Наверно, счастье – не судьба.
5.04.2001
5456
НЕЧАКАНАЕ КАХАННЕ
Ляглi маршчыны на душу i на чало,
Але цяпер душа, як ў маладосцi,
Ка мне каханне нечаканае прыйшло,
Не ведае, што я кахаю, хтосьцi.
5.04.2001
5457
ТРЫВОЖНЫЯ ГУКI
Спачатку, як ў казцы, было разам з iм,
Мiнуў час цудоўнай пяшчоты,
Трывожныя гукi у сэрцы маiм,
Жахлiвыя гукi самоты.
5.04.2001
5458 ПЕСТЫ
Параспесцiлiсь нявесты
I капрызяць без канца,
Але цягнуцца ўсе песты
Да вясельнага вянца.
5.04.2001
5459 IСКРЫНАЧКА
Гарыць iскрыначка пачуцця,
Але аб полыме тужу,
Бо цеплыню хачу адчуць я,
Каб грэла вогнiшча душу.
6.04.2001
5460
ЛЮСТЭРКА НА ВАДЗЕ
Шчасце – як люстэрка на вадзе,
Толькi што ў iм блiкi сонца
ззялi.
Ды спакой жаданы дзеўся дзе?
Разбурылi гладзь дашчэнту
хвалi.
6.04.2001
5461 ДРУГI БОК
У адной рачулкi берагi,
Як браты, ды бераг мой ў пакуце,
Ўброд хачу прайсцi на бок
другi,
Так, каб не ўтварылась каламуцi.
6.04.2001
5462 ЦЯЖКIЯ ПЫТАННI
Жыццё ставiць цяжкiя пытаннi,
I на iх няпроста даць адказ,
Ўсе яны – пра вады у каханнi,
Ды кахаць нiхто не вучыць
нас.
6.04.2001
5463 БОСКIЯ ЖАДАННI
Зямныя мы, ды рвемся да нябёс,
Жадаем палка, нiбы ў
казцы, цуду,
За боскiя жаданнi грозны лёс
Дае душы няўхiльную пакуту.
6.04.2001
5464
СОНЕЧНАЕ СВЯТЛО
У цеменi па сцежачцы iду
I не магу пакуль што супынiцца.
Мо з часам шлях з прысадамi
знайду?
Святло мне будзе сонечнае лiцца.
6.04.2001
5465 ПЕСНИ О
ЛЮБВИ
О любви шептали камыши,
Волны, облака на небосводе,
Для счастливой радостной души
Песни о любви звучат в природе.
7.04.2001
5466 ПЕСНИ
ГРУСТИ
Даль туманом стелется седым,
В душу он луч солнышка не
пустит,
Коль любовь уносится, как дым,
Всё вокруг поёт лишь песни грусти.
7.04.2001
5467 АДНА
Хоць i сямiструнная гiтара,
Але ёсць любiмая струна,
Шмат жанчын, ды каб стварылась пара,
Трэба, каб сказала «Так» адна.
7.04.2001
5468 ЧОРНАЕ
НЕБА
Не заўсёды чорным будзе неба,
I душу пакiне смутку цень,
Зоркi каб мiгалi ноччу,
трэба,
Сонейка душу каб грэла ўдзень.
7.04.2001
5469 НОЧ
ДУШЫ
Ноч душы – як непагадзь ў прыродзе,
Калi сум прыходзiць ад iмжы,
Але хутка сонейка на ўсходзе
Дасць спакой i радасць для душы.
7.04.2001
5470 МАГНIТ КАХАННЯ
Шчасце – як iголка ў стозе
сена,
Пошук яе з глупствам на мяжы,
Ды яно знаходзіцца
нязменна,
Як магнiт кахання ёсць ў
душы.
7.04.2001
5471 ЛЮБОЎ
Не прадказаць i не суняць любоў,
Яна, як сонца ўлетку, ярка ззяе,
Цi тлее, як касцёр без добрых
дроў,
Згасае i паволi дагарае.
7.04.2001
5472 ПАЖАРЫ
КАХАННЯ
Забудуцца розныя справы i твары
Знаёмых калiсьцi людзей,
Не згаснуць былога кахання пажары
У хвалях бягучых падзей.
8.04.2001
5473 НIКОЛI
Бязмерна стан вабiць, i
грудзi, i губы,
I хочацца шлях к iм шукаць,
Нiколi не станеш жаданы i
любы,
Як будзе другога кахаць.
8.04.2001
5474 ВСТРЕЧИ
И РАЗЛУКИ
Радость встреч и печаль расставаний
Волновали мне душу не раз,
Дают встречи лишь горечь страданий,
Словно счастье разлука сейчас.
8.04.2001
5475
РОЖДЕНИЕ ЛЮБВИ
Обух плетью не перешибить,
Изначально – это неизбежность,
И нельзя заставить полюбить,
Ведь любовь рождает только нежность.
8.04.2001
5476
СЦЯЖЫНАЧКА ШЧАСЦЯ
Лепей хай сцяжыначка у полi,
Ды абапал шчасце цэлы час,
Чым шаша, але на ёй паволi
Кволы прамень шчасця цалкам згас.
8.04.2001
5477 АСЕННI НЕСПАКОЙ
Асеннiя туманы над ракой,
I лiсце залатое пад нагамi,
Гняце душу няшчадна неспакой,
Iдзе зiма са сцюжай i снягамi.
8.04.2001
5478 ЛЮБЫ
ЛЁС
Сячэ пад корань любы лёс сякера,
Нарыхтаваць з яго каб болей дроў,
Ды ёсць надзея, што не знiкне
вера,
I вернецца жаданая любоў.
8.04.2001
5479
ОБЕЩАНИЕ
Весна проходит, скоро летний зной,
А дни весны мне счастье обещали,
Любовь меня обходит стороной,
Поэтому душа полна печали.
9.04.2001
5480 ЗА
ГОРОЮ
В любви ведь счастья хочется всегда,
Особенно – вечернею порою,
Идут недели, месяцы, года,
А счастье бродит где-то за горою.
9.04.2001
5481 ГОРКIЯ ЎРОКI
Жыцця урокi горкiя вучу:
Той непрыгожы быў, той надта грубы.
Кахання, нават сцiплага, хачу,
Цяпер любы жаданы мне i любы.
9.04.2001
5482 МАРА I
ЯВА
Адмяжаваць як шчасце ад бяды?
Аб шчасцi вельмi розная уява,
Ды шчасце сустракаецца заўжды,
Калi ажыццяўленне мары – ява.
9.04.2001
5483 ЛЁСЫ I
ТЭМЫ
Шмат лёсаў i пачуццяў у душы,
Бушуюць, нiбы шторм магутны,
страсцi,
Таму i тэм для вершаў – без мяжы,
Пачуццi дазваляюць вершы
скласцi.
9.04.2001
5484 ДАЛЁКI ГАРЫЗОНТ
Цяжкiя i змучаныя крокi,
Ды iду, каб лёс сустрэць
другi,
Вабiць сэрца гарызонт далёкi.
Мо за iм зусiм няма тугi?
9.04.2001
5485 ПЛЫНЬ
КАХАННЯ
Як паводка – плынь кахання,
Бо здараецца вясной.
Дачакаюся прызнання
Або быць далей адной?
10.04.2001
5486 КРАСАВIЦКАЯ СЦЮЖА
Ў душы сцюжа, i сняжынкi
Запарушылi мой лёс,
Бо разбеглiся сцяжынкi
Мiж красавiцкiх бяроз.
10.04.2001
5487 ПАВУЦIНКА
Заўжды здараецца замiнка,
Як на прыкмеце любых шмат,
Каханне – нiбы павуцiнка.
А як зрабiць з яе канат?
10.04.2001
5488
ВЯСНОВЫЯ СНЯГI
Зелянеюць вясновыя гонi,
Любы час, для душы дарагi,
Ды чамусьцi кiдае на скронi,
Як вясновыя кветкi, снягi.
10.04.2001
5489 НЕ
БЕРАГЛА
Прыйшла чароўная вясна,
Зямля цяплом яе сагрэта,
Не берагла сябе яна,
Ператварылася у лета.
10.04.2001
5490 ЛЁС УСМIХАЕЦЦА
Ўсё проста i вельмi складана,
Для шчасця заўжды шмат
пагроз,
Але, хто кахае аддана,
Таму усмiхаецца лёс.
10.04.2001
5491
ПЕРАБЛЫТАЛIСЬ ШЛЯХI
Пераблыталiсь шчасця шляхi
Са шляхамi пакуты i болю,
Што нi спроба – шлях горкай
тугi,
Лёс напоiць ёй шчодра i
ўволю.
10.04.2001
5492
НЕПРЫМЕТНАЕ ШЧАСЦЕ
Здароўе непрыметнае заўжды,
Маленькая хвароба – нiбы
драма,
Душа ў пакутах цяжкiх ад
бяды.
А шчасце непрыметнае таксама.
10.04.2001
5493 ДОВЕРИТЬСЯ
ВЕСНЕ
Не утопить своей беды в вине,
Хоть можно на мгновение забыться,
Надёжнее довериться весне,
В прекрасную красавицу влюбиться.
10.04.2001
5494 БЕРУ
НАСИЛЬНО
Я от судьбы уж ничего не жду,
Хотя она могла давать обильно,
К желанной цели всё равно иду,
Что можно, у неё беру насильно.
10.04.2001
5495 РЕКА
ЛЮБВИ
В реке любви замучено теченье
От бесконечной, беспардонной лжи,
Мне от любви досталось огорченье:
Удел моей истерзанной души.
10.04.2001
5496 НА МЯЖЫ
Што памiж шчасцем i няшчасцем
на мяжы,
Памiж нянавiсцю вялiкай i
каханнем?
Пустая толькi абыякавасць ў
душы,
Нi кроплi нават не кранутая
жаданнем.
11.04.2001
5497 СВЕТ
КАХАННЯ
Свет кахання, нiбы сонца, яркi,
Ў iм цяпла хапае i святла,
Дорыць ён чароўныя падаркi,
Толькi б сцюжа болей не
прыйшла.
11.04.2001
5498 СОНЦА
КАХАННЯ
Хоць вясна, а гнятуць халады,
Бо даўно няма сонейка ззяння,
I з душой так бывае заўжды,
Як згасае ў ёй сонца кахання.
11.04.2001
5499
АБАВЯЗКОВЫ ПРЫСУД
Каханне – як дыктатар i
тыран,
Улiчваць не збiраецца умовы,
Каб сэрца не пякло ад цяжкiх
ран,
Прысуд яго заўжды абавязковы.
11.04.2001
5500 ВЕРШЫ
АБ ШЧАСЦI
Каханне часам – нiбы ланцугi,
А хочацца пачуць аб шчасцi
вершы,
Бо, як вясна, ў душу прыйшоў другi,
А цела у абдымках мае першы.
11.04.2001