Анатолій Балуценка
5601 НОВЫ ШЛЯХ
Звык да вандровак, развiтацца
шкода,
Хадзiў i па лясах, i па
лугах,
Але, калi спаткаецца нагода,
З натхненнем выбiраю новы
шлях.
22.04.2001
5602 ПЛАТА
ЗА ДАБРЫНЮ
Была вясна, i яблыня кахала,
Увосень аж згiналась ад
пладоў,
Але бяду за дабрыню спаткала:
Ад перагрузкi расшчапiўся
ствол.
22.04.2001
5603 ЧАКАЮ
ШЧАСЦЯ
У кнiзе жыцця за абзацам абзац
Мiнулае з болем чытаю,
Там шчасця няма, толькi
кепскi эрзац,
Сапраўднага шчасця чакаю.
22.04.2001
5604 ЛЕТНЯЕ
ШЧАСЦЕ
Вясновыя скончылiсь страсцi,
Далёка час зiмнiх акоў,
Мне лета спявае аб шчасцi
I дорыць удосталь любоў.
22.04.2001
5605 БУКЕТ
ЖЫЦЦЯ
Не пазнаць ў бутоне
прыгажосцi,
Як яшчэ ён не пачаў цвiсцi.
Кветка дабрынi цi кветка
злосцi
Можа у букет жыцця ўвайсцi?
22.04.2001
5606 КРЫЛЫ ПЕЎНЯ
Хочацца лятаць, як жураўлю,
Ад палёту мог бы быць шчаслiвы,
Ды таптаць прыходзiцца зямлю,
Толькi, як у пеўня, маю
крылы.
23.04.2001
5607 АБМЕЖАВАННI
Кот гуляць у змозе без пагроз,
На душы у мышкi часам горка,
Бо абмежаваннi даў ёй лёс,
Бо абрыдла, аж да болю,
норка.
23.04.2001
5608
СПАТКАЦЬ ВЯСНУ
Пазнаў зiмовых халадоў цану,
Калi было у шэрых хмарах
неба,
Сустрэць сваю чароўную вясну,
Каб шчасце мець, абавязкова трэба.
23.04.2001
5609 ЧАРОЎНЫ
АКIЯН
Прыйдзе час, адкрыецца прастора
Ў радасны чароўны акiян,
Ён дасць змогу зведаць вельмi скора,
Што каханне – здрада i падман.
24.04.2001
5610
СЛУЧАЙНЫЕ ВСТРЕЧИ
Случайные встречи, о них забывают,
Ведь рвётся мгновенно их нить,
Коль встречи случайные след оставляют,
Их хочется вновь повторить.
24.04.2001
5611 АДНА
БЯРОЗКА
Шмат сосен у лесе, яны не
хвалююць,
Хоць золата ззяе ў кары,
Ды струны душы хваляванне адчуюць:
Бярозка адна на гары.
24.04.2001
5612 СУМ I
РАДАСЦЬ
Асеннi сум з халоднаю душою,
Бо прыйдзецца зiму
перачакаць,
Ды радасць абуджаецца вясною,
Вясна душу у змозе саграваць.
24.04.2001
5613 ВЯСНОВЫ
МАРОЗ
Злуецца часамi вясновы мароз,
Хай трохi яшчэ паблукае,
Не ў змозе чакаць i цвiце
абрыкос,
I вiшня вясну сустракае.
24.04.2001
5614
ЖЫЦЦЁВЫЯ БУРЫ
Пранеслiся грозныя ветру
вiхуры,
Галлё пазрывалi з дубоў i
бяроз,
Таксама руйнуюць жыццёвыя буры,
Бо робяць паганым i настрой, i лёс.
24.04.2001
5615 ЗIМОВЫЯ РАНЫ
Зiмовыя вясна загоiць раны,
Душы зусiм не трэба халады,
Ёй першацвет на алычы жаданы,
Лiсточак на бярозе малады.
24.04.2001
5616 ВАБIЦЬ МАРА
Вабiць, як каханне, мяне
мара,
I душы спакою не дае,
На шляху стаiць атруты чара,
Вып'ю, каб ажыццявiць яе.
25.04.2001
5617 ЛЮБОЎ У
НЕПАГАДЗЬ
Дождж iшоў на белае суквецце,
Хмары насувалiсь зноў i зноў,
А пасля зрываў пялёсткi
вецер,
Кепская у непагадзь любоў.
25.04.2001
5618 ПОЕЗДА
СЧАСТЬЯ
Я стою в раздумье на перроне,
Улетают, словно дым, года,
Места не находится в вагоне,
А увозят к счастью поезда.
25.04.2001
5619 ЗАЛАТАЯ
ХМАРА
Была хмара ў святле сонца залатою,
Ды з яе зрабiўся грозны кат,
Чарната праз час павiсла над
зямлёю,
Жорстка руйнаваў раслiны
град.
25.04.2001
5620
ЖЕСТОКИЕ ЗАКОНЫ
Есть всегда рогатки и препоны,
Их не очень просто обойти,
У любви жестокие законы:
Удержать труднее, чем найти.
25.04.2001
5621
БЕСПОКОЙСТВО
Душе присуще беспокойство,
Она в заботе хороша,
Коль незнакомо это свойство,
То это – бедная душа.
25.04.2001
5622 СЫНЫ
АЙЧЫНЫ
Гарыць ў душы прамень свабоды,
Скуюць хай рукi кайданы,
Ды будуць ёй служыць заўсёды
Айчыны верныя сыны.
25.04.2001
5623 ГОРКА
Хай будзе цiкаваю праца,
Шмат добрых, адданых сяброў,
Ды горка адной заставацца,
Нiчым не заменiш любоў.
26.04.2001
5624 ЖАЛОБНАЕ
IМГНЕННЕ
Змагаўся з ветрам дуб стары,
Прыйшло жалобнае iмгненне,
Упаў яшчэ не да пары:
Ручай падмыў яму карэнне.
26.04.2001
5625 БУРА
Пранеслась бура, аглядзеўся лес,
Ляжалi дрэвы, сцятыя вiхурам,
Ды не адчуў яе пагрозы бэз,
Бо рос ў зацiшку пад вялiкiм
мурам.
26.04.2001
5626
ПАЎНОЧНЫ БОК
Ўсiм свецiць сонейка ласкава,
Лёг цень ад муру незнарок,
Цяпла нiколi не хапала,
Бо выбраў бэз паўночны бок.
26.04.2001
5627 ЧУЖАЯ
БЯДА
Чарнобыль ў сэрцах выклiкаў
трывогу,
Пакiнуў на Зямлi жахлiвы
след,
Ды больш няма надзей на дапамогу,
Бяда чужая не хвалюе свет.
26.04.2001
5628
ЧАРНОБЫЛЬСКI ШЛЯХ
Не вымыць попел атамны, не сцерцi,
Пачвара побач выклiкае жах,
I сее неапраўданыя смерцi
Чарнобыльскi жалобны цяжкi
шлях.
26.04.2001
5629 БЕЗ
БУДУЧЫНI
Вайна дае свабоду аўтаматам,
Салдаты адыходзяць ў небыццё,
Бязлiтасна нас нiшчыць мiрны
атам.
Без будучынi як прайсцi
жыццё?
26.04.2001
5630
БЯСКОНЦАЯ ВАЙНА
Чарнобыль даў народу лёс суровы,
Iдзе цяпер бясконцая вайна,
I смерць сячэ нявiнныя галовы.
Чыя была ў трагедыi вiна?
26.04.2001
5631
ВЯСНОВЫЯ ПАТОКI
Ручай дзяцiнства чысты, як
хрусталь,
Ў яго глядзеўся небасхiл
высокi,
Ды высах канчаткова ён, на жаль,
Вясновыя бягуць ў лагу патокi.
27.04.2001
5632
ГАНЕБНАЯ РОЛЯ
Знемагае ад цяжкага болю,
Зямлi трэба маўклiва трываць,
Адвялi ёй ганебную ролю:
Прыгажосць яе ўшчэнт разбураць.
27.04.2001
5633 АРОМАТ
ГУБ
Медовый запах юной липки,
Но мне приятней во сто крат
Сияние твоей улыбки
И губ горячих аромат.
27.04.2001
5634 ЖЫВУ
МАРАЮ
Хай не хапае для душы цяпла,
Бо свет вакол не вельмi
справядлiвы,
Ды iснасць сэнс цудоўны
набыла:
Я мараю жыву i з ёй шчаслiвы.
28.04.2001
5635 ЧАКАЮ
Мая душа напоўнiлась
пяшчотай,
I грэе, нiбы сонейка, яе.
Чакаю з нецярпеннем i турботай,
Цi сонейка тваю душу кране.?
28.04.2001
5636
НЕБЯСПЕЧНАЯ КРАСА
Ад красы душа заўжды ў пяшчоце,
Сэрца апануе неспакой,
Але небяспечна на балоце,
Бо схавана багна пад вадой.
28.04.2001
5637 АГОНЬ
ПАХОДНI
Ты позiркам паходню запалiла,
А вогнiшча не хочаш запалiць,
Агонь палае жвава i iмклiва,
Але паходня хутка прагарыць.
28.04.2001
5638
МАГУТНАЯ РАКА
Нiводнага ў пачуццi астраўка,
I плынь яго раскiнулась ў
прасторы,
Калiсьцi i магутная рака
Сканчае шлях свой у бязмежным моры.
28.04.2001
5639 ПОКЛIЧ ПРЫРОДЫ
Як моцны поклiч у прыроды,
Сумненне пройдзе, знiкне
страх,
Нягледзячы на перашкоды,
Праб'е каханне сабе шлях.
28.04.2001
5640 БАГАТЫ
Магчымы знаходкi i страты,
Ўсё можа здарыцца ў жыццi,
Ды станеш сапраўды багаты,
Як зможаш каханне знайсцi.
28.04.2001
5641
ЦУДОЎНАЯ КРЫНIЦА
Не прыйдзецца пiць горкую
тугу,
I лёсу нежаданаму скарыцца,
Не высахне ручай, як на шляху
Спаткаецца цудоўная крынiца.
28.04.2001
5642 МОЯ
МОРАЛЬ
Моя мораль, и я по ней живу,
Люблю лишь свет и ненавижу тени,
Склонить могу в признаньи голову,
Но никогда не стану на колени.
29.04.2001
5643 ПОЛЁТ
Душа всегда надеждами живёт,
Не хочет быть в смирении с судьбою,
Взгляд, словно пламень, пригласил в полёт,
И я лечу над бренной суетою.
29.04.2001
5644 РУБIКОН
Каханне не прымае забарон,
Яго парыў мацней вясновай плынi,
Свой кожны пераходзiць Рубiкон,
У нетрах або сонечнай далiне.
29.04.2001
5645 ЦАНА
КАХАННЮ
Саспеюць цi не плады дзiўныя
летам?
Раскiнула кветкi вясна.
Цi цвет упадзе на зямлю
пустацветам?
Якая каханню цана?
29.04.2001
5646 БЛIСКУЧЫЯ ЛЁСЫ
Заззялi на сонцы ранковыя
росы,
Бо ў небе няма аблачын,
Хмурынкi змянiлi блiскучыя
лёсы
Так хутка, як лёсы жанчын.
29.04.2001
5647
ОЩУЩЕНИЕ ПОЛЁТА
Летящим шагом над землёй парю,
Способна вдохновить меня природа,
На чудеса её смотреть люблю,
Приятно ощущение полёта.
29.04.2001
5648 КРЫЛЫ
МАР
На скронi лёг ужо туман густы,
I маладосць пацiху ўшчэнт
знiшчае,
Не ў стане сапсаваць душу
гады,
Яна на крылах мар яшчэ ўзлятае.
30.04.2001
5649 НАДЗЕЯ
НА КАХАННЕ
Бясконца вабiць ўсё, чаго няма,
Хоць час змяншае моцнае жаданне,
Iдзе ў душу суровая зiма,
Не скончыцца надзея на каханне.
30.04.2001
5650 ПАМЫЛКА
Ў КАХАННI
Памылак шмат ў дыктантах i ў жыццi,
Ў двух соснах часам доўжацца блуканнi,
Ды можна цяжкi лёс сабе
знайсцi,
Калi памылка стрэнецца ў каханнi.
30.04.2001
5651 ХЛЕБ З КВАСАМ
Прыемны смак у булачкi з
iкрой,
Але бывае кепскi прысмак
часам,
Бо у душы блукае неспакой.
Мо чорны хлеб прыемней есцi з
квасам?
30.04.2001
5652 СЦIПЛАСЦЬ
Сцiпласць – не заўжды украса
лёсу,
Бо iдзе за шчасце жорсткi
бой,
А яна прыхоўвае пагрозу,
Каб быць без каханага
адной.
30.04.2001
5653 ВЯСНУ
НЕ АДЧУВАЮ
Вясна iдзе упарта спакваля,
Але яшчэ, як ўзiмку, не
кахаю,
У кветкi убiраецца зямля,
А я вясну зусiм не адчуваю.
30.04.2001
5654 ЦЯРНIСТЫ ШЛЯХ
Як садзяць – яму
месца на краях
Або стаяць патрэбна пры парозе,
У шчасця цяжкi i цярнiсты
шлях,
Хаця яно жаданае у лёсе.
30.04.2001
5655 КУБКI БАРАЦЬБЫ
Люблю я асалоду барацьбы,
У вынiку дзве розныя дарогi:
П'ю горкi кубак смутку i тугi
Або салодкi кубак перамогi.
1.05.2001
5656 IНАКШЫ СIМВАЛ
Калiсьцi мак быў сiмвалам
красы,
Ды засталiсь ад сiмвала
абломкi,
Прыйшлi зусiм iнакшыя часы,
Цяпер ён – сiмвал макавай саломкi.
1.05.2001
5657 КРЫЛЫ
КАХАННЯ
То ўсмешкай ласкавай запалiш
надзею,
То позiрк халодны, як лёд,
На крылах кахання я лётаць умею.
Цi будзе сумесным палёт?
1.05.2001
5658 БЯЛЮТКIЯ КВЕТКI
Раскiнула вiшня бялюткiя
кветкi,
Iх вецер псуе i мароз,
Ў каханнi шчаслiвы канец вельмi рэдкi,
Руйнуе яго жорсткi лёс.
1.05.2001
5659 ПЕРШЫЯ
КРОКI
Зiмовы мароз ужо надта далёкi,
I болей душу не гняце,
Упарта вясна робiць першыя
крокi,
Снег сыпле, бо вiшня цвiце.
1.05.2001
5660 ВЯСНОВЫ
ХМЕЛЬ
Я хмельны, калi назiраю прыроду,
Ды радасць мая – не ў вiне,
Сады зацвiлi, каб дарыць асалоду,
За хмель вельмі ўдзячны
вясне.
1.05.2001
5661 ДУША
РАМАНТЫКА
Чуллiвая рамантыка душа,
Рамантык – фенамен занадта рэдкi,
Ён чуе, як ад жорсткага нажа,
Як быццам людзi, плачуць
горка кветкi.
1.05.2001
5662 ЛЮБЛЮ
ПЯШЧОТУ
Я жорсткасць арганiчна не
цярплю,
Яна прыносiць смутак i
маркоту,
Але цаню належна i люблю
Я мяккую, як кошкiн пух,
пяшчоту.
1.05.2001
5663 МОГУЧИЕ
СТРАСТИ
Наверно, на свете сильнее нет власти,
И нет ей надёжных оков,
Бушуют, как буря, могучие страсти
Названье которым – любовь.
1.05.2001
5664 ДЕВЯТЫЙ
ДЕНЬ
Весна. Девятый день у мая,
День чёрно-красный для страны,
Цена заплачена большая,
Чтобы пришёл конец войны.
2.05.2001
5665
ЧАРОЎНАЯ ВЯСНА
Склаў стрэлы у калчан Амур зарана,
Лук расчахлiць яго я папрашу,
Чароўная вясна мне нечакана
Каханнем растрывожыла душу.
2.05.2001
5666 ПАВОДКА
Паводка разбеглась навокал свабодна,
Плынь ляжа ў свае берагi,
Паводзiць сябе лепш заўсёды лагодна,
Бо сэрца балiць ад тугi.
2.05.2001
5667 ГОРКI СМАК
Юнацтва ўздымае на крылах на горкi,
Мядовыя лёсу дары,
Ды прысмак у старасцi кепскi
i горкi,
Спускаюцца пешкi з гары.
2.05.2001
5668 МУЧЫЦЬ
ПРАГА
Iдуць дажджы бясконцыя ўвесь час,
Размокла глеба i абрыдла слота,
Любоўны дождж прайшоў хаця бы раз,
Бо мучыць прага, вiльгацi
ахвота.
2.05.2001
5669
ЛЮСТРАНАЯ ВАДА
Гляджу ў люстраную ваду,
Прыняць рашэнне не умею.
Калi ў яе ужо ўвайду,
З пяску дно будзе або з глею?
2.05.2001
5670
ВОЛШЕБНЫЙ САД
Вдаль память мыслями уносит,
Вперёд умчится иль назад,
Прекрасно память плодоносит,
В её руках – волшебный сад.
2.05.2001
5671 ВКУС
ПЛОДОВ
Цвет вишни или цвет черешни,
Иль алычи чудесный цвет,
Все хороши порою вешней,
Но вкус в плодах иль есть, иль нет.
2.05.2001
5672 ЛЮБАЯ
КРЫНIЧКА
З вадаправода пiць ёсць
звычка
З яго нялепшаю вадой,
Ды снiцца любая крынiчка
З рачулкай чыстай залатой.
2.05.2001
5673 СЛАДКАЯ
Сладость губ твоих горячих пью,
И от жажды не могу напиться,
Потому что сладкое люблю.
Как прекрасно в сладкую влюбиться!
2.05.2001
5674 ШЛЯХI КАХАННЯ
Фiяска здарылась ў каханнi,
Але успамiн дарагi,
Сустрэлiся на скрыжаваннi
I зноў разышлiся шляхi.
3.05.2001
5675 АГРЭСIЎНАЯ МЫШКА
Было шмат хваляванняў i маркот,
Сядзець ўвесь час прыходзiлась
ў зацiшку,
Зусiм бяззубым стаў, нарэшце,
кот,
Зрабiў тым самым агрэсiўнай
мышку.
3.05.2001
5676
ПРЫГАЖОСЦЬ
Казала кветачка другой,
Што прыгажэй усiх на свеце,
Дзяўчынка жорсткаю рукой
Яе сарвала у букецiк.
3.05.2001
5677 СУЕТА
Горит костёр, поленья пламя лижет,
Зальёт его без трудностей вода,
Когда душа другой души не слышит,
Костёр любви погасит суета.
3.05.2001
5678 «НЕ
ЛЮБИТ»
Раскрыла душу нараспашку,
Любой бросок в неё – буллит,
Не надо спрашивать ромашку:
«Не любит», и душа болит.
3.05.2001
5679 МОГУЧЕЕ
ЖЕЛАНИЕ
Ушли года, как в море корабли,
Уж вечереет, близко увяданье,
За горизонт с собой не увели
Могучее, как в юности, желанье.
3.05.2001
5680
ГАНАРЫСТАЯ ВIШНЯ
Хоць вiшня сваiм цветам
ганарыцца,
Цвiце яна не больш, як дзесяць
дзён,
Не вельмi ганарыстая сунiца,
Ды ягадкамi ззяе ўвесь сезон.
4.05.2001
5681 АСIНА I ДУБЫ
Асiна аж дрыжала ад
зайздросцi
I цяжка знемагала ад журбы.
Чаму яе зусiм не хваляць
штосьцi?
Чаму больш падабаюцца дубы?
4.05.2001
5682 ЖАХЛIВЫ БРУД
Ўсё чуе вуха i ўсё бачыць вока:
Чароўнай прыгажосцi дзiўны
цуд,
I тут жа, побач, або недалёка,
Знiшчаючы душу, жахлiвы бруд.
4.05.2001
5683 РОЗНЫЯ ГУСТЫ
Кагосьцi вабiць небасхiл
высокi,
А хто глядзiць з натхненнем
на зямлю,
Каму прыемней белыя аблокi,
Камусьцi хмары, каб палiць
раллю.
4.05.2001
5684 ЗIМОВЫЯ ПАКУТЫ
Смяялась вясна, усмiхалася
лета,
Ды восень заплакала ўраз,
Але душа шчасцем была абагрэта,
Пакуты зiмовы дасць час.
4.05.2001
5685 НЯГОДНЫ
ПАШАНЫ
Хай вельмi жорстка памылюся
зноў,
Спачатку кожны для мяне высокародны,
Пагардаю становiцца любоў,
Зусiм пашаны за учынак як
нягодны.
4.05.2001
5686 ХМЕЛЬНАЯ ЛЮБОЎ
Свечкамi ўпрыгожылiсь
каштаны,
Цвет вясна раскiнула вакол,
Але не ад водару я п'яны:
Хмельная вясновая любоў.
4.05.2001
5687 ЯБЛЫНI ЦВIТУЦЬ
I яблынi цвiтуць, i сонца
ззяе,
Блакiт навокал i снягi садоў,
Вясна умовы для душы стварае,
Каб i яе адзначыла любоў.
5.05.2001
5688
ВЯСНОВАЯ ПЛЫНЬ
Ад зiмовага чакання
Сэрца зведала тугу,
Плынь вясновага кахання
Рве замiнкi на шляху.
5.05.2001
5689
ВЯСНОВЫЯ СНЯГI
Зiма мiнула, скончылась
пакута,
I больш няма у яблынькi тугi,
Бо ззаду моцных халадоў атрута.
Цвiце. Мятуць вясновыя снягi.
5.05.2001
5690
ВОСКРЕСЕНИЕ
Притягивает взгляд твой, как магнит,
Нет от него теперь нигде спасенья,
Любовь в душе давно уж крепко спит,
Но ждёт с надеждой робкой воскресенья.
5.05.2001
5691 ЖЕРТВА
Катился к речке быстрый ручеёк,
Но без воды, в конце концов, остался,
Для милых сердцу жертва – не порок,
Поэтому я жертвовать старался.
5.05.2001
5692 ПАВОДОК
Весною паводок зальёт прекрасный луг,
И кажется, поступит бессердечно,
Но сколько трав потом начнёт цвести вокруг,
Им паводок жить позволяет вечно.
5.05.2001
5693
ЖЫЦЦЁВАЯ МАРА
Вясной гняздо упарта птушка ўе,
I для кахання знойдзе сабе пару,
Каб птушаняткi выраслi свае,
Жыццёвую ажыццяўляе мару.
5.05.2001
5694 ТРОПКА
В дебрях снова проложилась тропка,
И любви не разорвётся нить,
Я бегу теперь по ней не робко,
Чтоб любовь любимому дарить.
5.05.2001
5695 ДУША НЕ
СЛЫШИТ
Берёзка листьями колышет,
Корою на ветру поёт,
Душа другой души не слышит:
Пила дуб зубьями грызёт.
5.05.2001
5696 СТОМА
Гады крочаць ўслед адзiн другому,
I не адразняюцца нiчым,
Дораць абыякавасць i стому,
Хочацца, прынеслi каб уздым.
6.05.2001
5697 ПЯШЧОТА
Ў ДУШЫ
Грушу час знявечыў без мяжы,
Сукi змерзлi, iх паспiлавалi,
Ды жыве пяшчота у душы,
Вясной кветкi снегам
запалалi.
6.05.2001
5698
СНЕЖИНКИ ЛЕПЕСТКОВ
Кружатся снежинки лепестков,
Время вскачь, как кони, пробегает.
Почему короткая любовь
В очень долгой жизни ожидает?
6.05.2001
5699 ЗАЛАТАЯ
ЛIСТОТА
Пападалi пялёсткi на зямлю,
I яблыкi здымаць прыйшла
нагода,
Ды яблыньку за тое я люблю,
Што залатая ёсць на ёй
лiстота.
6.05.2001
5700 МЕДНЫЯ
ТРУБЫ
Агонь няшчадны i халодную ваду
Пакiнуў ззаду i не зведаў
згубы,
Ды ўсё ж галоўнае, каб не спаткаць бяду,
Як медныя прайсцi час прыйдзе
трубы.
6.05.2001