Анатолій Балуценка
5901
РАМАНТЫКА
Рамантыка – душы каштоўны дар,
Бо хочацца магутныя мець крылы,
Не далячу да сонца, як Iкар,
Але iмкнусь махаць, пакуль ёсць
сiлы.
2.06.2001
5902
КРОПЕЛЬКI
Як кропелькi, мiнуты лiчаць
час,
Праносяцца iмклiвыя гадзiны,
I год за годам
прабягаюць ўраз,
Цячэ рака, але канец адзiны.
2.06.2001
5903 АПОРА
Я пункт прыдатны для апоры
Знайсцi дагэтуль не магу,
Разварушыць у змозе горы –
Няма ўжывання рычагу.
3.06.2001
5904 ЧОРНЫ
ЦЕНЬ
Якi усход, такiм i будзе
дзень,
Як сонейка схаваецца за хмары,
Ў адносiнах праляжа чорны
цень,
Не здзейсняцца надзеi,
згiнуць мары.
3.06.2001
5905 УРАЖАННI
Дамоў цудоўныя уражаннi нясу,
Хоць прарыбачыў цэлы дзень без толку,
З натхненнем назiраў чароўную
расу,
I ў кроплях бачыў сонца i вясёлку.
3.06.2001
5906 ВЕТЕР
Гуляет ветер над рекой,
Беснуется, как будто пьяный,
Но он и должен быть такой:
Закат был огненно-багряный.
3.06.2001
5907 ОПАСНЫЙ
ПУТЬ
Затянули небо тучи,
Дождик моросит,
Я иду по горной круче,
Путь бедой грозит.
3.06.2001
5908
СПАСЕНИЕ
Меня не привлекает райский сад,
Раз нет любви – зачем уединенье,
И не страшит с чертями грозный ад,
Хоть в муках, но и там придёт спасенье.
3.06.2001
5909 РАК
Нiколi не свiстаў рак на гары,
У прыказках шмат глупства аб
вусатым,
Сядзiць цiхутка ён ў сваёй нары,
Але з яе вылазiць толькi
задам.
3.06.2001
5910 АБЛОКI
Хаця аблокi белыя люблю,
Гляджу на iх i радуюсь
бясконца,
Яны кiдаюць ценi на зямлю,
Прыгожыя, а затуляюць сонца.
4.06.2001
5911 ВЯСНОВЫ
ЦВЕТ
Вясновы цвет даў вельмi шмат
падстаў,
Што шчасце надыходзiць без
замiнкi,
Ды аблятаць ён паступова стаў,
I засталiся завязi адзiнкi.
4.06.2001
5912 ЦАНА
КАХАННЯ
Усё каханне можна выпiць ўраз
да дна,
Каб ўтаймаваць хутчэй ад спёкi
прагу,
Але павольнаму каханню больш цана,
Яму аддаць надзейней перавагу.
4.06.2001
5913 УСЁ
ЗМЯНЯЕЦЦА
Хай мочыць дождж, гне к долу вецер,
Ды з часам высахне вада,
Усё змяняецца на свеце,
Калiсьцi скончыцца бяда.
4.06.2001
5914
СКАРБОНКА ДУШЫ
Шчасце шчодрае не звонку,
А схавалася ўнутры,
Расчыняй душы скарбонку,
Шчасце жменямi бяры.
4.06.2001
5915 СПАДЗЯВАННЕ
Заўжды на шчасце спадзяванне
Здаецца скарбам залатым,
Калi няспелае каханне,
Яно развеецца, як дым.
4.06.2001
5916 ПОРЫВЫ
СТРАСТИ
Не побороть порывы страсти,
Коль силы кончились уже,
Над телом не хватает власти
Любовью раненой душе.
4.06.2001
5917 НОВАЯ
СТРАНИЦА
Когда беда, поймать непросто счастья птицу,
И скакуну набросить удила,
А лучше в жизни открыть новую страницу,
Чтоб радость долгожданная пришла.
4.06.2001
5918 МIНУЛАЯ БЯДА
Калi шлях цяжкi скончыцца
знянацку,
Яго, як вельмi звыклага,
шкада,
Падобны на бязвiнную ён
цацку,
Стае ў мiнулым вабнаю бяда.
4.06.2001
5919 ЧЫРВОНЫ
ЯБЛЫК
Упрыгожваюць кветкi зямлю,
Iх чароўнай вясною мiльёны,
Ды я яблыньку шчыра люблю
Больш за яблык духмяны чырвоны.
5.06.2001
5920 ГАРАЧЫЯ
ВIХУРЫ
Расплавiцца i камень можа
ўраз,
Як хопiць у агня тэмпературы,
Ў каханнi сэрца пакарыць не
час,
А моцныя гарачыя вiхуры.
5.06.2001
5921 СРЭБНАЯ
ВАДА
Замуцiцца i чыстая крынiца,
Калi пясок на дне паварушыць,
Лепш шкадаваць яе, каб наталiцца
I срэбную ваду у спёку пiць.
5.06.2001
5922 АГОНЬ I
ВАДА
Краса агню i прыгажосць вады!
Няма мiлей для позiрка
нiчога,
Калiсьцi людзi бачылi заўжды
У iх праяве праведнага Бога.
5.06.2001
5923
ЧАРОЎНАЯ СIЛА
Бяру у рукi грудачкi зямлi,
Не бачу, ў чым чароўная iх
сiла,
Ды ураджай штогод даюць палi,
Iнакш жыццё б у вечнасць рух спынiла.
5.06.2001
5924
ПЛАКУЧАЯ ВЯРБА
Ўтаймаваць няпрошаныя слёзы
Цяжка, як ў душу прыйшла журба,
Лiчаць, што плакучыя бярозы,
Сапраўды заплакала вярба.
5.06.2001
5925
ПРАЛЕТАРЫI
Не хочам нi дзяржаўнасцi, нi
мовы,
З Расiяй не жадаем мець мяжы,
Свядомасць нам знявечыў лёс суровы,
Мы сталi пралетарыi ў душы.
6.06.2001
5926
АДМЕТНАСЦЬ
Знявечылiсь духоўнасць i
мараль,
Бо нацыi адметнасцi не шкода,
Таму няма i годнасцi, на
жаль,
Якая ёсць у кожнага народа.
6.06.2001
5927 КАРАНI ГIСТОРЫI
Мiнулае святло лье ў нашы
днi,
Народ з мiнулым горды, мужны,
смелы,
Гiсторыi забылi каранi:
Пагоню i сцяг бел-чырвона-белы.
6.06.2001
5928 УЛАСНАЯ
МОВА
Казаць сваiм бацькам знявагi
словы
Нягоднiк можа або iдыёт.
Цi будзе добрым да уласнай
мовы
З свядомасцю знявечанай народ?
6.06.2001
5929 ЦУДОЎНЫ
ШЛЯХ
Шляхi гiсторыi заблытаны
бясконца,
Агню няма, ды прысак не ачах,
Заззяе з часам i для роднай мовы сонца,
I мова выйдзе на цудоўны шлях.
6.06.2001
5930 ЗАЛАТАЯ
КРЫНIЦА
Колькi хочаш навокал вады,
Але ў снах – залатая крынiца,
Чысцiнёй яна вабiць заўжды,
З яе ў марах жадаю напiцца.
6.06.2001
5931
ЗАМАЛЁЎКА
Зара закату загарэлась,
Знянацку знiкнуўшы затым,
Зазiхацелi зырка зоркi
Здалёку ззяннем залатым.
6.06.2001
5932 КВЕТКI
Кветкi – радасць i бяда,
Шчасце абяцалi,
Яно збегла, як вада,
Кветкi хутка звялi.
7.06.2001
5933 СIНЯВОКАЕ ШЧАСЦЕ
Чакала лёс цудоўны без замiнкi,
Бо шчасце сiнявокае у мар,
Ды хутка хмарай сталi
аблачынкi
I паказалi свой счарнелы
твар.
7.06.2001
5934 СМАГА
Ад смагi я хачу напiцца,
Ды лёс спаткаў мяне круты,
Бо замуцiлася крынiца,
А чыстай хочацца вады.
7.06.2001
5935 РЭХА
Як мроя, вабiла уцеха,
Яе гукала спакваля,
Ды адгукалась толькi рэха,
Бо ўсе маўчалi, як зямля.
7.06.2001
5936 КВЕТКI КАХАННЯ
Калi няма дажджу – ў тузе
палеткi,
Знiкае з iх чароўная краса,
Зусiм не ссохлi каб кахання
кветкi,
Хай часам выпадае хоць раса.
7.06.2001
5937 ЗАМОК
ДУШЫ
Як позiрк вельмi палкi i
упарты
Кiдаюць, нiбы незнарок,
Душу ён расхвалюе не на жарты,
I расчыняе ў ёй замок.
7.06.2001
5938 СЛЁЗЫ
ЖУРБЫ
Вясной тужліва плакалi бярозы,
Бо раны iм рабiлi у назе,
Цяклi журбы несуцяшальнай
слёзы,
Таму што не такiя, як усе.
7.06.2001
5939
ЗЕМЛЯНИЧНЫЕ ЛЕСА
Ты – словно ягодка в июне,
Влечёт к тебе волшебная краса,
Но о любви мечтаю втуне,
Зашёл зря в земляничные леса.
7.06.2001
5940
СЦЯЖЫНАЧКI
Бягуць сцяжыначкi па долi,
Але куды бягуць, куды?
Якая крочыць да патолi,
Імчыць якая да бяды?
8.06.2001
5941
НЕЗРИМЫЙ РАЗГОВОР
Общенью не помеха расстоянье,
Всё говорит небезразличный взор,
И полное приходит пониманье,
Идёт без слов незримый разговор.
9.06.2001
5942
УТРЕННИЙ ТУМАН
Возникли трудные вопросы,
Для счастья сердце, не для ран,
Холодные упали росы.
Уйдёт ли утренний туман?
9.06.2001
5943 РУЛЕТКА
В цель попасть приятней метко,
Но нет твёрдости руки,
Счастье – призрак, как рулетка,
Хотя ставки высоки.
9.06.2001
5944
ВОЗДУШНЫЙ ШАРИК
Счастье – как воздушный шарик,
С ним поёт душа и плоть,
Трудно сберегать подарок,
Чтоб его не проколоть.
9.06.2001
5945 ВЕТРАЗI КАХАННЯ
Шчасце дорыць шчодрая вясна,
Ветразi кахання напiнае,
Ды пад воднай гладдзю мелiна
На яго надзей не пакiдае.
9.06.2001
5946
ЗВЁЗДОПАД
Ты говорила невпопад,
Но я не отвлекал словами,
Любви счастливой звездопад
Сиял без устали над нами.
9.06.2001
5947 РЫСЫ
КАХАНАЙ
Краса душы i прыгажосць на твары,
Ды вабны стану тонкага абрыс,
Каханую ствараю сабе ў мары,
Сатканую з цудоўных светлых рыс.
9.06.2001
5948 ШЛЯХ ДА
ЗОРАК
Ляцець да зорак цяжка i складана,
Бо добра бачны толькi шлях
ўначы,
Хто пакахае шчыра i аддана,
Няшчадна крылы можа абпячы.
10.06.2001
5949 НОНСЭНС
Няма нi акiяна, анi мора,
Каб к шчасцю плыць на белым
караблi,
Неспадзявана сустракае гора,
Бо карабель – як нонсэнс на зямлi.
10.06.2001
5950 ВЁСНЫ
Прайшла яшчэ чароўная вясна,
Даўно чакаю шчасця я ад вёсен,
Ды не прынесла радасцi яна,
Усё нязменна, як карона сосен.
10.06.2001
5951 ПАЛКIЯ ГУБЫ
Пяшчотныя рукi i палкiя губы,
Ды яблыкi вабных грудзей
У змозе свабоду давесцi да
згубы,
Аб ёй ўспамiнаю радзей.
10.06.2001
5952 МАЛАНКI ПОЗIРКАЎ
Вясна, няма рамонак, выбраў рэшку,
Маланкi тваiх позiркаў лаўлю
I шчырую прыгожую усмешку,
А вусны самi шэпчуць: «Я
люблю».
10.06.2001
5953 С ГОРЧИНКОЙ
Есть много и достойных, и красивых,
Но налицо неравенство полов,
Ведь очень мало среди них счастливых,
Всегда с горчинкой женская любовь.
10.06.2001
5954 ПАЛАЦ З ВЕРШАЎ
Я шчодра раскiдаў вакол
каменне,
Час надышоў цяпер яго збiраць,
Бо твор складаць ўжо адвайстрыў уменне.
Як з вершаў мне палац пабудаваць?
10.06.2001
5955 МЯТЕЖНАЯ ДУША
Всегда душа мятежная без счастья
И рвётся из невидимых цепей,
Не всходит солнце, мучает ненастье,
Вороны каркают, не свищет соловей.
10.06.2001
5956
ПЛАМЕННАЯ СТРАСТЬ
Когда судьба, любовью не балуя,
Познать её не позволяет сласть,
Проходит мимо радость поцелуя,
И умирает пламенная страсть.
10.06.2001
5957 ЛИШЬ
ОДНА
Очень многих красота венчает,
Но на всех смотреть не хочет глаз,
Лишь одна волнует и прельщает,
Без сомнений сразу выбрал вас.
10.06.2001
5958 САГРЭЦЬ
ДУШУ
Хай лепш песнi спявае сiнiца,
I сагрэе душу спакваля,
Бо балотам стаць можа крынiца,
Як чакаць ўсё жыццё жураўля.
11.06.2001
5959 АСКОМА
ЖУРАВIН
Як ад сунiц духмяных, нiбы
п'яны,
Прыемней, чым аскома журавiн,
Ды восенню пустынныя паляны,
Аб шчасцi толькi ў марах
успамiн.
11.06.2001
5960 СЦЯЖЫНКI КАХАННЯ
Калi яшчэ наперадзе дажынкi,
Заўжды надзея ёсць на ураджай,
Кахання непачатага сцяжынкi
Вядуць упарта толькi ў дзiўны
рай.
11.06.2001
5961 ПАВУЦIНКА
I ў моцнага кахання ёсць замiнка,
Ды ад яе пазбаўлюся наўрад,
Прыцягвае яно, як павуцiнка,
Лепш каб цягнула моцна, як канат.
11.06.2001
5962 ВЫБРАННIЦА ДУШЫ
Буяе радасць без мяжы,
Аб шчасцi ўсё вакол гаворыць,
Калi выбраннiца душы
Усмешку сцiплую падорыць.
11.06.2001
5963 УРАДЖАЙ
Раскiдаю сваё збожжа
Ва ўрадлiвую зямлю,
Яна справе дапаможа,
Я ўраджай, як цуд, люблю.
11.06.2001
5964
БАРАЦЬБА
Вецер моцны, як шалёны,
Напiнае парусы,
Ў барацьбы свае законы:
Шмат бяды, ды шмат красы.
11.06.2001
5965
ПРАМЕНЬЧЫК СОНЦА
Няма чароўных светлых мар,
Бо хмары затулiлi неба,
Праменьчык сонца каб на твар
Хоць зрэдку клаўся, надта трэба.
11.06.2001
5966 НОВАЕ
КАХАННЕ
Мiнулага кахання боль нашу,
Было нядобрым вельмi
развiтанне,
Ачысцiць ў змозе ад пакут душу
Не слёз паток, а новае каханне.
11.06.2001
5967 ВЯСНОВЫ
ГРОМ
Як гром вясновы, першае каханне
Душу хвалюе шчасцем зноў i зноў,
Пайшло ў нябыт зiмовае
чаканне,
Наперадзе пяшчотнасць дзiўных
слоў.
11.06.2001
5968 Я ПЬЯН
Пусть мочит ливень и жара сжигает,
Иль с ног сбивает мощный ураган,
Но тело их совсем не замечает,
Всё потому, что от любви я пьян.
12.06.2001
5969 ЯЕЧКА
Рамантыку прыемней салавей,
З прагматыкам ў яго трывае спрэчка,
Бо болей паважае той курэй,
Бо курыца знясе яму яечка.
12.06.2001
5970
ЖЕСТОКОСТЬ И ЧЕСТЬ
Коль не такой, как все, – с тобой
жестоки,
Так раньше было и теперь так есть,
Особенно ненавистны пророки,
Подобным только и почёт, и честь.
12.06.2001
5971 РУЧАЙ
ШЧАСЦЯ
Як доля кепская здарыцца,
Журба пануе i адчай,
Бо згасне радасцi крынiца,
I шчасця
высахне ручай.
12.06.2001
5972
НЯШЧАСЦЕ
Рабiць да шчасця намагаюсь
крок,
Ды на маёй дарозе слота,
Таму няшчасце, нiбы незнарок,
Бясконца цягне у балота.
12.06.2001
5973 БАГIНЯ
Я радасць ўдосталь п'ю з
тваiх крынiц,
Аазiсам становiцца пустыня,
Гатовы прад табой упасцi нiц,
Прыгожая каханая багiня.
12.06.2001
5974 ПАЛЁТЫ
Ў МАРАХ
Палёты ў марах я люблю,
Ды зноў пакуль што не лятаю,
З нябёс спусцiўся на зямлю,
Ты мне сказала: «Не кахаю».
12.06.2001
5975 КАЛЮЧКI
Цвiценню ружы час мiнае,
Пялёсткi ссыплюцца на дол,
Калючкi ружа пакiдае,
Каб драпаць цi зрабiць укол.
12.06.2001
5976
ЗГУБЛЕНАЯ КРАСА
Валошкi ў жыце назiраць
люблю,
Бо сiнь у iх такая, як у
неба,
Як серп кладзе iх з жытам на
зямлю,
Нiкому красы згубленай не
трэба.
12.06.2001
5977 ПАДЗЯКА
Хай падаюць камнi з нябёс,
Няхай ажываюць вулканы,
Ды я буду дзякаваць лёс,
Бо стаў ад кахання, як п'яны.
12.06.2001
5978
КАБЛУЧКИ
Не нужен ни бинокль и ни очки,
Спиною тонко чувствую реальность,
Стучат по тротуару каблучки,
В их стуке ощущаю сексуальность.
12.06.2001
5979 РАДОСТИ
ЛЮБВИ
Радости любви, пока невинной,
Мне судьба дарует впереди,
Губ горячих яркие рубины,
Яблоки упругие груди.
12.06.2001
5980 ЖЫВАЯ
ПТУШАЧКА
Калi душу вясёлка зафарбуе,
I цвет бялюткi дасць ёй водар
свой,
Душа палёт увышыню адчуе,
Як птушачка, становiцца
жывой.
13.06.2001
5981 АРОМАТ
ЛЮБВИ
Любовь сперва – как земляники
цвет,
В убранстве скромном, даже небогатом,
Она бессильна, пока ягод нет,
Созреют – одурманят ароматом.
13.06.2001
5982 ПАДАРАК
Падаркi можна розныя дарыць,
Ды лепшы з iх – душы
высокароднасць,
Калi агонь кахання ў ёй
гарыць,
I ад яго цяпла iдзе
пяшчотнасць.
13.06.2001
5983
ДУШЕВНОЕ ТЕПЛО
Всегда приятно от душевного тепла,
Поверили Адам и Ева змею,
Любовь в моей душе уже огонь зажгла,
Я вашу душу им теперь согрею.
13.06.2001
5984
СНЕГОПАД
Лёг на душу не первый снегопад,
Придёт тепло, и снег сбежит водою,
Хотя весна приятней во сто крат,
Любовь согреет душу и зимою.
13.06.2001
5985
ЖОРСТКАЯ ЗЯМЛЯ
Ўзляцець да неба рабiў
спробы,
Iмгненна або спакваля,
Ды толькi адбiваў вантробы,
Бо вельмi жорсткая зямля.
13.06.2001
5986
КУРЬЕРСКИЙ ПОЕЗД
Как курьерский поезд, жизнь проходит мимо,
Остановок нету на его пути,
Рядом электричка бегает, вестимо,
Но к мечте заветной ей не увезти.
13.06.2001
5987
СОЛНЫШКО В ДУШЕ
Казалось, вечер на подходе,
Спускался солнца диск уже,
Горит вновь небо на восходе,
Сияет солнышко в душе.
13.06.2001
5988 ШЧЫРАЯ
ЎДЗЯЧНАСЦЬ
Iшоў праз штормы, буры, перуны,
Ды творчы шлях iдзе на
заканчэнне,
Я шчыра ўдзячны музам, што яны
Прыходзiлi ка мне на
пабачэнне.
13.06.2001
5989 ТОНКIЯ СТРУНЫ
Шчасце гуляе у свеце,
Ў мроях плывуць мiражы,
Змоўклi зусiм ў лiхалецце
Тонкiя струны душы.
14.06.2001
5990
РАМАНТЫКА
Бясконца хочацца прасторы,
Бо брыдкi звон ад ланцугоў,
Вядзе рамантыка на горы,
Не па душы ёй нiзкi дол.
14.06.2001
5991 ВЯСНА
СМЯЕЦЦА
Яшчэ адна пранеслася вясна,
Але душа не зведала спакою,
Не прагучала радасцi струна,
Вясна зноў пасмяялась нада мною.
14.06.2001
5992 ЖАДНАЯ
СУДЬБА
Взгрустнулось сердцу без тебя,
Вокруг шуты и скоморохи,
Какая жадная судьба:
Беду – ковшом, а счастья – крохи.
15.06.2001
5993 НАДЗЕЯ
Была надзея на усход,
Бо сэрца поступ шчасця чула,
Але у плынi цiхiх вод
Яна паволi патанула.
15.06.2001
5994 ХОЧАЦЦА
КАХАННЯ
Як хлеба, хочацца кахання,
Душы пяшчотнай i рукi,
Змарылась цяжка ад чакання,
Пакуль яшчэ няма мукi.
15.06.2001
5995 ГОДЫ
СТРАДАНИЙ
Бессмысленно проходят годы
Поры прекрасной золотой,
Терпеть приходится невзгоды,
Грустить одной, страдать одной.
15.05.2001
5996 ТОНКАЯ
ДУША
Чым душа пяшчотней i таней,
Тым жыццё дасць большыя пакуты,
Хаця часам радасцю кране,
Ўдосталь дорыць горкiя
мiнуты.
15.06.2001
5997 ДЗIКI НЕРУШ
Ёсць ходжаныя сцежкi пад
нагамi
У лесе, ў лузе, ў полi ля
мяжы,
Я не хаджу мiнулымi шляхамi,
Мне дзiкi неруш болей па душы.
15.06.2001
5998 ПЛЁН
ПРАЦЫ
Стварыў амаль усё, што мне
належыць,
Не буду болей вершы я складаць,
У творчасцi хачу акрэслiць
межы,
Каб чытачу плён працы паказаць.
15.06.2001
5999 МIКРАВЕРШ
Складаў я верш вялiкi
перш-наперш,
Пiсаў i аднастрофны для
украсы,
Наперадзе застаўся мiкраверш
З адзiнай толькi, ды
дакладнай фразы.
15.06.2001
6000 ШЭСЦЬ
ТЫСЯЧ
Ў паэзii стаўлю апошнюю
кропку,
Спускаюсь з нябёс не зямлю,
Шэсць тысяч – i кожны свой
верш паасобку,
Як роднага сына, люблю.
15.06.2001
Апошні верш Home Page