Анатолій Балуценка
5052
ВЯЛIКАЯ МЭТА
Кветка распусцiлась пры дарозе,
Вiльгацi няма i пыл вакол,
Ды не расквiтнець яна не ў змозе,
Бо мэта вялiкая – любоў.
4.02.2001
5067
КРАНАЎСЯ ЗОРАК
Заўжды стане марным iмкненне да зор,
Аддацца мо лепш iншай справе?
Хаця часам чую ганебны дакор,
Ды зорак кранаўся ў уяве.
6.02.2001
5255
ВЯСНОВЫ РОГ
Скончылiсь суровыя дарогi,
Ад зiмовых халадоў знямог,
Ззаду i нягоды, i трывогi,
Заклiкае ў шлях вясновы рог.
9.03.2001
5268
ТУМАНЫ
Шукаю адзiны шлях сэрцу жаданы,
Каб шчасце i радасць знайсцi,
Але замiнаюць бясконца туманы,
Iх нельга нiяк абысцi.
11.03.2001
5280
ПЕРШАЯ ПРАЛЕСКА
Iду праз нетры i па ўзлеску,
Але вакол яшчэ зiма,
Шукаю першую пралеску,
Не ў час: праталiны няма.
13.03.2001
5430
К ЦЕЛИ
Пусть ломаются сосны и ели,
Гнутся, словно тростинки, дубы,
Беззаветно идти надо к цели,
Не достигнуть её без борьбы.
2.04.2001
5444
ДАНIНА
За крокам крок, за крокам крок,
Як за цаглiнаю цаглiна,
Мэта ўжо бачыцца здалёк,
Ды трэба ёй яшчэ данiна.
4.04.2001
5464
СОНЕЧНАЕ СВЯТЛО
У цеменi па сцежачцы iду
I не магу пакуль што супынiцца.
Мо з часам шлях з прысадамi знайду?
Святло мне будзе сонечнае лiцца.
6.04.2001
5494
БЕРУ НАСИЛЬНО
Я от судьбы уж ничего не жду,
Хотя она могла давать обильно,
К желанной цели всё равно иду,
Что можно, у неё беру насильно.
10.04.2001
5606
КРЫЛЫ ПЕЎНЯ
Хочацца лятаць, як жураўлю,
Ад палёту мог бы быць шчаслiвы,
Ды таптаць прыходзiцца зямлю,
Толькi, як у пеўня, маю крылы.
23.04.2001
5764
ПУТЬ НАЗАД
Прошёл и бури, и метели,
Дожди и грозы, снег и град,
Но не достиг желанной цели,
Бреду поверженный назад.
15.05.2001
5831
ЧУЖОЕ ШЧАСЦЕ
Цягнусь рукой, чужое вабiць шчасце,
Сваё даўно пакiнула мяне,
Я не iмкнусь зусiм яго украсцi,
Няхай цяплом душу маю кране.
24.05.2001
5836
МЭТА
Хай злы вецер на дол мяне кiне,
Паднiмаюсь, упарта iду,
Пакуль сэрца маё не астыне,
Пакарыць намагаюсь мэту.
25.05.2001
5985
ЖОРСТКАЯ ЗЯМЛЯ
Ўзляцець да неба рабiў спробы,
Iмгненна або спакваля,
Ды толькi адбiваў вантробы,
Бо вельмi жорсткая зямля.
13.06.2001
Апошні верш тэмы Home Page Змест