Анатолій Балуценка
5201
ВЕРШАВАНЫ РАДОК
Каб цудам здавалiся простыя
словы,
Маленькi зрабiць трэба крок:
I рытмы, i рыфмы знаходзiць у
мовы,
Красою заззяе радок.
27.02.2001
5202 ВЯСНА
АБДОРЫЦЬ
Хай абпякае лёс зiмовай
сцюжай,
Праз час без следу прападзе
яна,
Бо абдарыць яшчэ у змозе ружай
Цудоўная i цёплая вясна.
28.02.2001
5203 АСЕННЯЯ
ЦАНА
Плыла ў блакiтным небе
аблачынка,
I сонца ззяла, бо была вясна,
Ды стала з яе шэрая хмурынка,
Iнакшая асенняя цана.
28.02.2001
5204 ВЯСНОВЫ
РУЧАЙ
Ручай вясновы бег у рэчку жвава,
Глыбокi быў i замiнаў
прайсцi,
Бо часам i вясенняя навала
Здарыцца можа ў сонечным жыццi.
28.02.2001
5205 ЯК
ЗАЎЖДЫ
Ў юнацтве шчасце абяцаюць мары,
Але iдуць сапраўднасцi гады,
I сталыя – бязрадасныя твары,
Жадаеш лепей – будзе як заўжды.
28.02.2001
5206 ЧАРЫ
ЛЕТУЦЕННЯЎ
Лепей прытулак знайсцi для
сябе,
Хай разбураюцца мары,
З iмi рэальнасць заўжды ў
барацьбе,
Ды ў летуценнях ёсць чары.
28.02.2001
5207
НЯСТРЫМНАЕ ЖАДАННЕ
Што лепей: восень, лета цi
вясна?
Вясну прырода дала для
кахання,
Пачуццi здатна абудзiць яна
I выклiкаць нястрымнае
жаданне.
28.02.2001
5208 КНIГА ЖЫЦЦЯ
Гартаю старонкi у кнiзе жыцця
I iх аднаўляю ў уяве,
Далёка яшчэ да главы небыцця,
Ёсць месца каханню i справе.
28.02.2001
5209 САНИ
СЧАСТЬЯ
Март пришел, и кончились метели,
Ворвалась в мою судьбу весна,
Сани счастья мигом улетели.
Что взамен подарит мне она?
28.02.2001
5210
НЕБОСВОД
Красив и ярок небосвод,
Коль солнышко не светит даже,
Но в зеркале спокойных вод
Он интереснее и краше.
1.03.2001
5211
ПРЫГАЖЭЙШЫ
Дубы, як волаты, стаяць,
Ды вабiць моцны i вышэйшы,
Каханых проста выбiраць:
Хвалюе сэрца прыгажэйшы.
1.03.2001
5212 ДУХАТА
Калi вакол моцныя муры,
Ад суму ў душы гарката,
Няхай бы пранеслiся буры,
Каб знiкла хутчэй духата.
1.03.2001
5213 КАСЦЁР
КАХАННЯ
Каханне урок дасць суровы
Цi ўзнёсласць ўздымае душу,
Ў кастры яго добрыя дровы
Або абэрэмак лаўжу.
1.03.2001
5214
ПАДАРУНАК
Дарую табе неба i лугi,
Шэпт рэчкi, ранкам сонечнае
ззянне,
Багацце можа здатны даць другi,
Мой падарунак – палкае каханне.
2.03.2001
5215 ДЗЕВЯТЫ
ВАЛ
Пачуццяў у душы – як хваль у бурным
моры,
Але мацней усiх дзевяты вал,
Хвалюе моцна вельмi ў радасцi
i горы,
Ды лепш, каб ён ў каханнi
накрываў.
2.03.2001
5216
ЧАРОЎНАЯ МУЗЫКА
Радасць дае сонечнае ранне,
З iм прыемна сустракацца
зноў,
Бо душа спявае пра каханне
Музыкай чароўнаю без слоў.
2.03.2001
5217 СТРЭЦЬ
СОНЕЙКА
Пошчакi, трэлi, рулады,
Iмi душу абагрэў,
Птушкi стрэць сонейка рады,
Слухаць люблю iхнi спеў.
2.03.2001
5218
ГАЛАВЕШКА
Пагасла вогнiшча, ды
галавешка тлее,
Нястрымна толькi без агню
чадзiць,
Але яна выдатна полымем сагрэе,
Старанна як яе паварушыць.
2.03.2001
5219 ЛЮТУЮЦЬ
ХАЛАДЫ
Здаецца, што блiжэй да сонца
спёка,
Хутчэй забрацца хочацца туды,
Ды на гару калi зайсцi
высока,
Бясконца там лютуюць халады.
2.03.2001
5220 НЕ
ШКАДА
Чужых сыноў нi кроплi не
шкадуюць
I, як на паляваннi, нiшчаць
iх.
Хоць рускiя грэх цяжкi не
адчуюць,
Але чаму iм не шкада сваiх?
2.03.2001
5221
ПАТРЭБНА ЛЮБОЎ
Нiколi не будзе спакою,
Раней пралiлася дзе кроў,
Каб доля была залатою,
Патрэбна не злосць, а любоў.
2.03.2001
5222 ТРЭБА
ВЯРНУЦЦА
Калi у нетры выпадкова
Завёў, нiбы Сусанiн, лёс,
Вярнуцца трэба, вось аснова,
Не лiць заўжды каб горкiх
слёз.
2.03.2001
5223 ЦI ПАКАХАЮЦЬ?
Шчасце схавалася дзесьцi ў тумане,
Як прамень сонца кране,
То туман хутка без следу
растане.
Цi пакахаюць мяне?
2.03.2001
5224 ЦУДОЎНЫ
ВЫРАЙ
Пад крыламi бягуць лугi,
палi,
Лясоў абсягi, нiбы стужкi,
рэкi,
Ляцяць ў цудоўны вырай жураўлi,
Зiму сустрэнуць толькi
недарэкi.
3.03.2001
5225
АБЯЦАНКА
Увесну лёс мне крылы абяцаў,
Ляцець увышыню была ахвота,
Ўжо восень, але iх яшчэ не
даў,
А дасць – палёту замiнае
слота.
3.03.2001
5226 ЖУРАЎЛI
Ў НЕБЕ
Ляцяць высока ў небе жураўлi,
Сваiм палётам кожны
ганарыцца,
Ды жыць iм немагчыма без
зямлi,
Ўсё роўна трэба на яе
садзiцца.
3.03.2001
5227 ВЫСОКАГОРНЫ
ТУПIК
Вяршыня вабiла чароўнаю
красою,
Ды апынуўся надта вострым пiк,
Адсутнасць месца не дае цяпер спакою:
Высокагорны трапiўся тупiк.
4.03.2001
5228 АЗБУКА
ЛЮБВI
Аднолькавая азбука любвi,
Ды iншую цяпер цалуе першы,
З другiм паўторна азбуку
прайшлi,
Ён пiша прозу, дзе складалiсь
вершы.
4.03.2001
5229 НЕ
УМЕЕТ ЖДАТЬ
Под сенью цветущего сада
С метелями белых снегов
Ты нежно шептала: «Не надо!»
Но ждать не умеет любовь.
4.03.2001
5230 ПОКЛIЧ КАХАННЯ
У рыб заўсёды глыбiня ў цане,
Каб забяспечыць лепшыя умовы,
Ды нераст iх iдзе на мелiне,
Кахання поклiч жорсткi i
суровы.
5.03.2001
5231
МАРАЛЬНЫ ЭШАФОТ
Як часу застаецца вельмi мала,
У шахматах не зробiш лепшы ход,
Як для замужжа часу не хапала,
Ўзыходзяць на маральны эшафот.
5.03.2001
5232 ПЕСНЯ
АБ ГОРЫ
Заўсёды шмат надзей дае
прадвесне,
Надзей няма, калi ў снягах
зямля,
Падобная ва ўсiх аб шчасцi
песня,
Але аб горы ў кожнага свая.
5.03.2001
5233 ХМЕЛЬ
МЕДАВУХI
Я долю рашуча змяняю,
Больш квас журавiнны не п'ю,
Бо палка i шчыра кахаю,
Бо хмель медавухi люблю.
5.03.2001
5234 ЖАДАЛА
СЭРЦА
Каханню свайму была рада,
Ды выбралi шмат аднаго.
У чым я цяпер вiнавата,
Што сэрца жадала яго?
5.03.2001
5235 СВАЁ
ШЧАСЦЕ
П'ю шчасце я кроплямi часам,
Але пакутуе душа,
Заўсёды быць хочацца разам,
Каб пiць сваё шчасце з каўша.
5.03.2001
5236 ЖАДАНАЯ
ВЯСНА
Я крочу зiмовай дарогай,
Дарогаю сцюж i маны,
Чакаю з няяснай трывогай
Прыходу жаданай вясны.
5.03.2001
5237 КОНИ
СУДЬБЫ
Кони птицею летят,
Ветер в гривах вьётся,
Развернуть судьбу никак
Мне не удаётся.
5.03.2001
5238 ХОД ДУМАК
З добрых слоў сплятаюцца карункi,
Ў iх няма i ценю ад нягод,
Ды зусiм iнакшыя кiрункi
У каханнi мае думак ход.
6.03.2001
5239 ЛЮБЫ
ШЛЯХ
Шлях скончыўся для сэрца дарагi,
Ён быў жаданы i бясконца любы.
Засыпала мяцелiца шляхi,
Як выбраць той, што не вядзе да згубы?
6.03.2001
5240 КАВАЛАК
ШЧАСЦЯ
Вiруе ў сэрцы толькi
неспакой,
Бо шчасце не ўдаецца здабыць цалкам,
Ўжо дацягнулась да яго рукой,
Схапiла, не здаволiлась
кавалкам.
6.03.2001
5241 ШЧАСЛIВАЯ ГЛЕБА
Расце каханне на шчаслiвай
глебе,
Ды ёсць такая глеба не заўжды,
Жанчын шчаслiвых – нiбы зорак ў небе.
А колькi яшчэ ў небе чарнаты?
6.03.2001
5242 ЗЯМНОЕ
ПРЫЦЯЖЭННЕ
Няшчасце – як зямное прыцяжэнне,
Нiяк не выйсцi за яго мяжу,
Трымае моцна кожнае iмгненне.
Як ў космас скiраваць сваю
душу?
6.03.2001
5243 КВЕТКI ЦНОТЫ
Шукаў лугi ў цудоўных кветках
цноты,
Але вакол пейзаж зусiм другi:
Нялюбыя смярдючыя балоты,
Цi бiтыя, аж пыл iдзе, шляхi.
6.03.2001
5244 ЗОРАЧКА
Зорачка, любая, мiлая
Вабiла цудам здалёк,
Доля прыйшла нешчаслiвая,
Нiшчыць агнём незнарок.
6.03.2001
5245 ЛУГАВЫЯ
КВЕТКI
Хай лепей будуць кветкi
лугавыя,
Чым ружы, што ў букеце адцвiлi,
Бо да спадобы мне яны жывыя
У мурагу цудоўным на зямлi.
7.03.2001
5246 ГОРА
ПЯСКУ
Раз'юшылась бурнае мора,
Пясок бiў няшчадна прыбой,
Ды часам стрываць лепей гора,
Гiбець чым ў пустынi сухой.
7.03.2001
5247 ТРАВЫ
Адным лепш заўжды толькi
росныя травы,
Другiм – ў ззяннi сонца
трава,
Бо водар духмяны i выгляд цiкавы,
Аж кругам iдзе галава.
7.03.2001
5248
МАГУТНЫЯ ДУБЫ
Час пройдзе, i саспеюць жалуды,
Сарве з галля iх моцнымi
вятрамi,
Вясною прарастуць, каб праз гады
Самiм iм стаць магутнымi
дубамi.
8.03.2001
5249 НЯЛЮБЫЯ
ШЛЯХI
Хай вецер часам моцна ў шыбы б'е,
Ды не звязаць жаданне ланцугамi,
Лёс зрэдку любы сэрцу шлях дае,
Iду ў жыццi нялюбымi шляхамi.
8.03.2001
5250
МАГУТНАЕ I МОЦНАЕ
Ўсё слабае зрастае i сталее,
Але, калi праходзiць шмат
гадоў,
Магутнае i моцнае слабее,
Ржавее сталь, сяброўства i любоў.
8.03.2001
5251 РОСНЫЯ
ТРАВЫ
Хачу, каб не скончылiсь
справы,
I каб на жыццёвым шляху
Мне росныя слалiся травы,
Пакуль i хачу, i магу.
8.03.2001
5252 ЦУДОЎНЫ
ПОСПЕХ
Сякерай не ладзяць гадзiннiк,
Каб поспех цудоўны прыйшоў,
Iнакшы спатрэбiцца чыннiк,
Пяшчоты жадае любоў.
8.03.2001
5253
НЕПРЫСТУПНАЯ КРЭПАСЦЬ
Непрыступных крэпасцей няма,
З каменю, бетону, нават сталi,
Бакi сiлы трацiлi дарма,
Будавалi, потым разбуралi.
8.03.2001
5254 ДЗIЎНЫЯ РУЖЫ
Пяшчота ў сэрцы з часам стане
злосцю,
Бо прападае стан яднаня душ,
Каханне знiкла разам з
маладосцю,
А мог яшчэ квiтнець куст
дзiўных руж.
8.03.2001
5255 ВЯСНОВЫ
РОГ
Скончылiсь суровыя дарогi,
Ад зiмовых халадоў знямог,
Ззаду i нягоды, i трывогi,
Заклiкае ў шлях вясновы рог.
9.03.2001
5256 ЧОРНЫЯ
ДНI
Душа ляцiць галубкай
шызакрылай
Ў блакiце ў ззяннi сонца
ўвышыынi,
А цела iдзе сцежкаю нямiлай
I чорныя, як ночы, лiчыць
днi.
9.03.2001
5257
ЦУДОЎНЫЯ НОТКI
Зiмовы дзень, нiбы хвост
зайца, кароткi,
Ад сцюжы маркота адна,
Ў душы загучалi цудоўныя
ноткi,
Бо крочыць iмклiва вясна.
9.03.2001
5258 ЗНЯВАГА
Душа пакутуе ад жорсткай знявагi,
Ад горкiх няправедных слоў,
Ды горай, калi не звяртае
увагi
Каханы зусiм на любоў.
9.03.2001
5259 МОЦНЫ
ПРЫБОЙ
Бягуць непаметныя днi, нiбы
хвалi,
А ў сэрцы пануе спакой,
Хачу, каб пачуццi мяне
хвалявалi,
I радасць даў моцны прыбой.
9.03.2001
5260 ЛЁСЫ
Здаралiся вельмi цудоўныя
лёсы,
Аж крылы ад шчасця раслi,
Ляцець каб бясконца ў блакiт
пад нябёсы.
Мой крочыць ўвесь час па зямлi...
9.03.2001
5261 ЧОРНЫЯ
СЛОВЫ
Шкадуем i абутак, i адзенне,
Ды не шкадуем горкiх, чорных слоў,
Якiя могуць у адно iмгненне
Зрабiць былою палкую любоў.
9.03.2001
5262 КАК
НИКТО
Без возвышенных вычурных слов,
Сам которые много раз сказывал,
Я тебе расскажу про любовь,
Как никто до меня не рассказывал.
9.03.2001
5263 ПРЫСАК
НАДЗЕI
Хай непагадзь стукае ў шыбы,
Ды прыйдзе яшчэ светлы час,
I скончацца цяжкiя хiбы,
Бо прысак надзеi не згас.
10.03.2001
5264
ДЫСГАРМОНIЯ
Заўсёды чыннай дысгармонiя
была:
Хацелась цiшы – бухаў цяжкi
молат,
Душы жадалася паўднёвага цяпла –
Жыццё давала ёй паўночны холад.
10.03.2001
5265 ВОГНIШЧА КАХАННЯ
Iмклiва маладосць ў нябыт iдзе,
Ды разам з ёй знiкае хваляванне,
Ў душы асеннi вецер загудзе
I згасiць цалкам вогнiшча
кахання.
10.03.2001
5266 АРЭЛI ЛЁСУ
Лёс разгойдвае арэлi,
Незалежны ён заўжды,
Хоць жадала ўдосталь белi,
Маю болей чарнаты.
10.03.2001
5267 ЛОДОЧКА
ЛЮБВИ
Коль, как лодочку, любовь
Унесло теченье,
Нет ни чувств, ни нежных слов
Даже для общенья.
10.03.2001
5268 ТУМАНЫ
Шукаю адзiны шлях сэрцу
жаданы,
Каб шчасце i радасць знайсцi,
Але замiнаюць бясконца
туманы,
Iх нельга нiяк абысцi.
11.03.2001
5269 ЗОЛОТОЙ
ПЕРИОД
Душа от счастья нежно расцветает,
Когда придёт период золотой,
В ней лёд былой весь до конца растает
Иль испарится, иль сбежит водой.
11.03.2001
5270 ВАРУШУ
БЫЛОЕ
Як сена на пракосе,
Былое варушу,
Яно, як мара, ў змозе
Натхняць маю душу.
11.03.2001
5271 ЦУД
За шчасцем бясконца iдзе
паляванне,
Здараецца часам i цуд,
Удасца дакладна уцэлiць ў
каханне,
Душу каб пазбавiць пакут.
12.03.2001
5272 ПАВОДКА
Ваду падняла у шаленстве паводка,
На жаль, ўсё руйнуе да тла,
Старая была б у мяне хаця лодка,
Ў далёкi абшар паплыла.
12.03.2001
5273
ВЯСНОВАЯ ПЯШЧОТА
Снягi насыпалi бясконца
сумёты,
Вясною расталi усе,
Цяпер ад вясновай цудоўнай пяшчоты
Мяне лёс па плынi нясе.
12.03.2001
5274 ЗМЫВАЕ
БРУД
Няхай небяспека прыйдзе ад паводкi,
I шмат непатрэбных пакут,
Хоць цяжка, ды час кепскi
вельмi кароткi,
Паводка змывае ўвесь бруд.
12.03.2001
5275 ЗIМОВЫ СОН
Сады яшчэ бачаць сон страшны зiмовы
Ў якiм i туга, i журба,
Ды час наблiжаецца радасны новы,
Вясну ўжо адчула вярба.
12.03.2001
5276
ЗАРУЧАЛЬНЫ ПЯРСЦЁНАК
Страцiла пярсцёнак
заручальны,
Iм з табой звязаў калiсьцi лёс,
Быў каханы, стаў, як ўсе, звычайны,
I таму не лью жалобных слёз.
12.03.2001
5277
ВЯСНОВЫЯ СНЫ
Часта бачу радасныя сны,
I ад iх у светлым ззяннi
ранне,
Сэрца птушкай рвецца да вясны,
Бо ўсе сны – пра палкае каханне.
12.03.2001
5278
НЕАДКЛАДНАЯ СПРАВА
Пакiдаем каханне сваё на
пасля –
Псiхалогiя кепская, стратная,
Муж пайшоў, хоць раней быў заўсёды
каля,
Таму справа кахаць – неадкладная.
12.03.2001
5279 ЧОРНЫ
ВЕТРАЗЬ
Свiння заўсёды знойдзе сабе
гразь,
У спёку цень шукаюць ўсе ад
стомы,
Бо ў марах толькi чорны быў
ветразь,
Ветразь пунсовы нават невядомы.
12.03.2001
5280 ПЕРШАЯ ПРАЛЕСКА
Iду праз нетры i па ўзлеску,
Але вакол яшчэ зiма,
Шукаю першую пралеску,
Не ў час: праталiны няма.
13.03.2001
5281 МРОI
Сапраўднасць чарней чорнай ночы,
Ды светлыя мары штодня,
Лёс гiблай далiнаю крочыць,
Ды ў мроях заўжды вышыня.
13.03.2001
5282 ВЯСНОВЫ
ДОЖДЖ
Дождж вясновы пралiваўся з
хмары,
Сонца ззяла, не было тугi,
Халады змянiлi цалкам мары,
Сум ў душы, калi iдуць снягi.
13.03.2001
5283 НАДЗЕЯ
НА СЯБЕ
Зразумець, паспачуваць, дапамагчы –
Спадзяванне, нiбы прысак,
тлее,
Ды зусiм не грэюць зорачкi
ўначы,
На сябе павiнна быць надзея.
13.03.2001
5284
ВЕРШАВАНЫЯ ХВАЛI
Iдуць вершаваныя хвалi,
Карункi цудоўныя слоў,
Шмат песень яны праспявалi,
Ды болей ўсяго – пра любоў.
13.03.2001
5285 АДЧУЦЬ
ВЯСНУ
Вясна штогод здараецца заўсёды
Памiж зiмой i летам на мяжы,
Адчуць магчыма дзiўны цуд
прыроды,
Калi вясна буяе у душы.
13.03.2001
5286 НЕКТАР
Нектар у кветкi, каб здабыць
пылок,
На водар пчолы прыляцець павiнны,
Адразу бачна прыгажосць здалёк,
Нектар – спаднiчка мiнi у
жанчыны.
13.03.2001
5287 АХВЯРА
Ляцiць увышынi каршук
I без вiны гатуе кару,
Ад крыл зусiм не чутны гук,
Шукае сцiплую ахвяру.
14.03.2001
5288 ЧОРНАЯ
ПАДЗЯКА
Плады, як цуд, налiлiся на
грушы,
Вялiкi сук зламаў цяжар,
Падзякай чорнай адгукнуцца душы
На добры, бескарысны дар.
14.03.2001
5289 КРЫЛЫ
КАХАННЯ
Нясуць, як лёгкi пух, кахання
крылы,
Ды не заўжды прыходзiцца iх мець,
Пачуцце згасне, i не будзе сiлы
На вышыню жаданую ўзляцець.
14.03.2001
5290 ЦУД
ПРЫРОДЫ
Агонь ў грудзях – сапраўдны цуд прыроды,
Калi яму палаць прыйшла пара,
Ён абыдзе любыя перашкоды,
Сагрэе або спапялiць да тла.
14.03.2001
5291
СЦЯЖЫНАЧКА КАХАННЯ
Вясна. Душа ў знямозе ад чакання,
Бо вёсны толькi дадаюць гады,
Вядзi мяне, сцяжыначка
кахання,
Пайду, хаця не ведаю куды.
14.03.2001
5292 МО
ВЯСНОЮ?
Даўно скончылась лета спякотнае,
Лiстапад адшумеў залаты,
Зiма была занадта халодная.
Мо вясною мне стрэнешся ты?
14.03.2001
5293 РУЖЫ
ПАЭЗII
Ў юнацтве сонца грэе гарачэй,
Ў высокiх марах, нiбы волат,
дужы,
Бо прозы у жыццi няма яшчэ,
Паэзii квiтнеюць толькi ружы.
14.03.2001
5294
ПЕРАМОЖНАЯ ДАРОГА
Лепш вельмi доўгi марафон на
ўсё жыццё,
Чым надта хуткая у спрынце перамога,
Незадаволенасцi прыйдзе
пачуццё,
Бо пераможная не кожная дарога.
15.03.2001
5295 КРУТЫЯ
СХIЛЫ
Хай лепш заўжды ў жыццi
крутыя схiлы,
Знямога у бясконцай барацьбе,
Чым лёгкi шлях, але душы
нямiлы,
Калi абрыдлым станеш сам
сабе.
15.03.2001
5296
ПОДЛАСЦЬ
Жыццёвы шлях у нетрах заблукаў,
Ды неабходна разысцiся годна,
Кахаў, ды вельмi подла
ашукаў,
Хай ненавiдзiць лепш
высакародна.
15.03.2001
5297 НЯШЧАСНЫЯ
ЛЁСЫ
Пiсаць аб шчасцi або аб
бядзе,
Пра чорны бруд або блакiт
нябёсаў?
Па-рознаму жыццёвы шлях iдзе,
Навокал безлiч ёсць няшчасных
лёсаў.
15.03.2001
5298 ПРАЗ
БАЛОТА
Сцяжыначку лёс мне праклаў праз балота,
Абапал дрыгва, шмат вады.
Цi вернуцца зноў i любоў, i
пяшчота,
Цi будзе пакута заўжды?
15.03.2001
5299
НЕЖАДАНЫ ВЫНIК
Я на рамонках варажу штогод,
Цi знойдзецца мне мой наканаваны,
Хоць выпадае i шчаслiвы лот,
Але на справе вынiк нежаданы.
15.03.2001
5300 СВЕТЛЫЯ
СНЫ
Вясна – пара надзей i светлых
сноў,
Але чаму прыходзiць хутка
восень?
Хацела мець яскравую любоў,
Ды хмары затулiлi ў душы
просiнь.
15.03.2001