Анатолій Балуценка
5301 КРЫЛЫ
ЎЗНЁСЛАСЦI
Мне каханне прынесла i боль, i тугу,
Закахацца шчаслiва складана,
Адпачну i яшчэ зрабiць спробу
змагу,
Складаць крылы узнёсласцi
рана.
16.03.2001
5302 ЗАЛАТЫЯ
ПЯСЧЫНКI
Плынь пясчыначкi гонiць па
дну ручая,
Iм спакою няма i супынкi,
Ды для кожнай знаходзiцца
пара свая.
Мо таму залатыя пясчынкi?
16.03.2001
5303 ЗАКОНЫ
ПРЫРОДЫ
Ад кахання няма абароны,
Як i мураў для радыёхваль,
Ды вялiкай прыроды законы
Разбураюцца часам, на жаль.
16.03.2001
5304 СКАЛА I
ТРАВIНКА
Каханая – як гордая скала,
Iначай – як травiнка пры дарозе,
Скала заўсёды моцнаю была,
Стаптаць заўжды травiнку
кожны ў змозе.
16.03.2001
5305 ЛЕПШ НЕ
ВЕДАЦЬ
Бярозкам падабаюцца дубы,
Але дубоў навокал вельмi мала,
Лепш iх не ведаць, каб не
мець журбы,
Каб доля потым жорстка не збiвала.
16.03.2001
5306 СЦIПЛЫ ЛЁС
Не заўсёды ружы на шляху
Раскiдае лёс занадта сцiплы,
Дае разам радасць i тугу,
Усмiхнецца цi ашчэрыць iклы.
16.03.2001
5307 ДУЖЫ
ЧАС
Час перамеле гора, нiбы млын,
I радасць перамеле, бо ён
дужы,
Хай горкi яму стрэнецца
палын,
Цi з водарам цудоўным будуць
ружы.
16.03.2001
5308 БЕЛ-ЧЫРВОНАЯ
ВIШНЯ
Кiпела вiшня белым цветам,
Пялёсткi слала на зямлю,
Яна чырвонай стала к лету,
За колеры яе люблю.
16.03.2001
5309 КРЫШТАЛIЗАЦЫЯ
Насычаны раствор дае крышталь,
Крышталi выпадаюць з яго
самi,
Калі аб ўсiм ёсць досведу амаль,
То ён крышталiзуецца вершамi.
16.03.2001
5310 СМАК
ПАЛЫНУ
Калi штодня бясконца мёд i
мёд,
То з горкi шчасця хочацца ў
далiну,
Лепш нават быць ў
знямозе ад маркот,
Прыемней надта горкi смак палыну.
16.03.2001
5311 СКАРБ
ШЧАСЦЯ
Скарб шчасця, як заўсёды,
невялiчкi,
Яго зусiм, як быццам, не
было,
Iмгненнi шчасця, як палёт у знiчкi,
Кароткае, ды зыркае святло.
16.03.2001
5312
СВАВОЛЬНЫ ЛЁС
Свавольны лёс – як кволы
плыт на моры,
Нясуць яго, куды захочуць, хвалi,
Не хочацца ад шторму плакаць ў горы,
Жадаю, штылi каб мой плыт
гайдалi.
17.03.2001
5313 РАДАСЦI
Жыццё радасцi здатна даваць,
Шчасце каб цеплынёй сагравала,
Нельга шчасце нiяк утрымаць,
Калi радасцей ёсць вельмi
мала.
17.03.2001
5314 ШЭРАСЦЬ
Шэрае неба, i шэра ў душы
Хутка ад шэрасцi стала,
Бо дакучае заслона iмжы,
Хочацца, сонца каб ззяла.
17.03.2001
5315
МАЛЕНЬКАЯ КАМАНДА
Прайграеш сам – то вiнаваць сябе,
Хоць i гуляў лепш прызнанага
гранда.
Вiноўнiк хто ў каманднай
барацьбе?
Сям'я – хаця малая, ды
каманда.
17.03.2001
5316
ВЯСНОВЫЯ МРОI
Мроi не хочуць прыходзiць мне
новыя,
Тыя ж, нязменныя, зноў,
Сэрца хвалююць мне мроi
вясновыя
Толькi адны – пра любоў.
17.03.2001
5317 МОЛИТВА
Мне приятно быть в твоей тени,
Ты – оплот надёжный и последний.
Боже! Только солнце сохрани,
Чтоб не пропадали больше тени.
17.03.2001
5318 ТЬМА И
СВЕТ
Во тьме приятно яркому лучу,
Быть можно и заметным, и могучим,
Но тьмы иметь вокруг я не хочу,
Быть в ярком свете незаметным лучше.
17.03.2001
5319 СУРОВЫ ПЛУГ
Дарыў мне водар дзiўны луг,
Рамонкi радавалi ў полi,
Але, як кат, суровы плуг
Прайшоў бязлiтасна па долi.
17.03.2001
5320
СОГРЕВАЕТ ЛЮБОВЬ
Вырываются чувства наружу,
Коль приходит большая любовь,
Даже в страшную зимнюю стужу
Согревает кипучая кровь.
17.03.2001
5321 ЖАДАНЫ
НЕСПАКОЙ
Хоць кажаш «Не», як песня голас твой,
Лаўлю губамi палкае дыханне,
Прыйшоў да нас жаданы неспакой,
Здараецца заўжды так ад кахання.
17.03.2001
5322
ЛАГОДНАЯ ЦIША
Хай вецер злуецца, аж стогнуць лясы,
Хай жыта на полi калыша,
Трываюць, бо ведаюць: прыйдуць часы,
I будзе лагодная цiша.
18.03.2001
5323 НЕ З
ПАДОБНЫМ
Насенне дзьмухаўца занесла на
граду,
Дзе сярод руж ён – толькi пустазелле,
Ў жыццi заўжды чакаць
прыходзiцца бяду,
Як не з падобным спраўлена вяселле.
18.03.2001
5324 ШЛЯХI ДА ШЧАСЦЯ
Да шчасця цяжка вызначыць шляхi,
Бо невядома нейкая прыкмета,
Не зведаць каб адчаю i тугi.
Што лепей: цi каханне, цi
асвета?
18.03.2001
5325
ЗНАХОДЗЯЦЬ РЭДКА
Яго шукаюць там, дзе не паклалi,
I не стаiць на вабным скарбе метка,
Надзейна лёсы цэнны скарб схавалi,
Таму знаходзяць шчасце вельмi
рэдка.
18.03.2001
5326 ЛЕПЕЙ
СЕРАБРО
Калi на медзi пазалота,
Здалёк здаецца, што дабро,
Каханне пройдзе i пяшчота.
Мо лепей выбраць серабро?
18.03.2001
5327 ДАРОГА
Ў НIКУДЫ
Бяжыць дарога ў нiкуды,
Спяшаемся iсцi кудысьцi,
Дарога шчасця цi бяды
Ўсё роўна скончыцца калiсьцi.
19.03.2001
5328 ЗВАНОК
ЖЫЦЦЯ
Не зазванiў яшчэ жыцця
званок,
Праз час ён загудзе абавязкова,
Павольней значна стане хуткi
крок,
Чакаць канца i жорстка, i сурова.
19.03.2001
5329 МЕЛОДЫЯ
ЖЫЦЦЯ
Мелодыя жыцця такая ж, як i
лёс,
Гучыць ў душы нязменна i спантанна,
На крылах шчасця уздымае ў сiнь
нябёс,
Цi сцежачка ў дрыгву накiравана.
19.03.2001
5330 ЖЫЦЦЁВЫ
ЎРОК
Памылкi i выдатныя рашэннi
Ў жыццi заўсёды робiм
незнарок,
Вяртаюцца няўдалыя iмгненнi,
Жыццёвы паўтараецца урок.
19.03.2001
5331 КРЫЛЫ
Павольна вельмi крылы
адрастаюць,
Заўчасна iх нiяк не
разгарнуць,
Але, калi высока уздымаюць,
Зайздроснiкi iх хутка
абсякуць.
20.03.2001
5332
ВЯСНОВЫЯ НОТЫ
Вясновыя чуюцца ноты,
Бо сонейка свецiць ярчэй,
I позiрк, паўнюткi пяшчоты,
З тваiх струменiцца вачэй.
20.03.2001
5333 ВЯСНОВЫ
НЕСПАКОЙ
Вяртаюцца буслы i гусi,
Вясновы у iх неспакой,
Прайшла зiма доўгая ў скрусе.
Мо стрэну каханне вясной?
20.03.2001
5334 РОДНАЯ
ЗЯМЛЯ
Ўюць гнёзды, займаюць шпакоўнi,
Буслянкi будуюць з галля,
Маглi жыць цудоўна на поўднi,
Ды родная вабiць зямля.
20.03.2001
5335 КРЭПАСЦI
Як крэпасцi упарта не
здавалiсь,
Iх доля па благiм шляху вяла,
Вароты усё роўна адчынялiсь,
Няшчадна ўсё знiшчалася да
тла.
20.03.2001
5336 НАБАТ
БЯДЫ
Калi ў жыццi праб'е бяды
набат,
I распадзецца на паловы пара,
Не зразумець адразу, хто быў кат,
А хто зусiм нявiнная ахвяра.
20.03.2001
5337 ЖАРТЫ З АГНЁМ
Хто жартаваць з агнём заўсёды
звык,
У полыме яго праз час згарае,
Не здатны супынiцца ўраз
цягнiк,
Ён на шляху, на жаль, ўсё
разбурае.
20.03.2001
5338 ЗЗЯЛI ЗОРАЧКI
Ззялi зорачкi ўначы,
Слалася калоссе,
Ды каханне зберагчы
Мне не удалося.
20.03.2001
5339 УРОК
КАХАННЯ
Каханне вельмi жорсткi дасць
урок,
Ды сэрца прагна ў другi раз
кахае,
Так да святла iмкнецца
матылёк,
Хоць полымем i крылы абпякае.
20.03.2001
5340 IСКАРКА
Не запалiць запалкай дроў
сырых,
Ад iскаркi сухiя загарацца,
Пяшчота ззяе у вачах тваiх,
Агонь ў душы прымусiць
закахацца.
20.03.2001
5341 ДРУГI ЛЁС
Здавалась, што вясна надзейна гаспадарыць,
Ды зноў ляглi бялюткiя снягi,
Хаця душа даўно аб светлым
шчасцi марыць,
Ды лёс сустрэўся мне зусiм
другi.
20.03.2001
5342 БУДОВА
ЛЁСАЎ
Чорныя ночы i ясныя днi,
Радасць, усмешка i слёзы,
Стромкiя дрэвы i нiзкiя пнi –
Так збудаваныя лёсы.
20.03.2001
5343 МАРА I
САПРАЎДНАСЦЬ
Зусiм някепскi, нават добры
лёс,
Але незадаволенасць на твары,
Бо мара уздымала да нябёс,
Але сапраўднасць значна горай мары.
21.03.2001
5344 ЗАЛАТАЯ
ЯВА
Заўсёды лепей горшага чакаць,
Але, як значна лепей
будзе справа,
То можна добры настрой
атрымаць,
Бо залатой тады здаецца ява.
21.03.2001
5345 КРОКI ПАЭЗII
Цудоўны паэзii крокi,
Сэнс слоў трохi ў ёй не такi,
Пунсовыя толькi аблокi,
I ў золаце ззяюць радкi.
22.03.2001
5346 ЯК
КРЫШТАЛЬ
Як крышталь, заўжды чыстыя мары,
Як дзiвосны нябачаны цуд,
Летуценняў сканчаюцца чары,
Бо навокал i гразь ёсць, i бруд.
22.03.2001
5347 ЗАЛАТАЯ
ДАРОЖКА
Месяц дарожку праклаў залатую
Ў чорнай, як вугаль, вадзе.
Можа пакажа сцяжыначку тую,
К шчасцю якая вядзе?
22.03.2001
5348 СУМНАЯ
ПЕСНЯ
Вецер падняў нежаданыя хвалi,
Ў рэчцы люстэрка разбiў,
Мне яны сумную песню спявалi:
Мiлы мяне не любiў.
22.03.2001
5349 ЗОРКА
ШЧАСЦЯ
Хочацца стрэць мне свайго шчасця зорку,
Глянуць ёй ў ветлiвы твар.
Можа зайсцi на высокую горку,
Каб не было вакол хмар?
22.03.2001
5350
СЦЯЖЫНАЧКА ЎЕЦЦА
Ўецца сцяжыначка, ўецца,
Побач iдзе магiстраль,
Выйшла б к асфальту, здаецца,
Ды не выходзiць, на жаль.
22.03.2001
5351 АДГУКНУЛАСЬ
Вецер распраўляў упарта крылы,
Адгукнулась стромкая сасна,
Хаця ён быў ёй не вельмi
мiлы,
Ды маўчаць больш не магла яна.
22.03.2001
5352 КАЛЮЧКI
Вiшня пыталася не для забаўкi
Ў цёрну, што рос на мяжы:
«Смак тваiх ягад i кепскi, i
даўкi,
Дзе ўзяць калючкi, скажы?»
22.03.2001
5353 НЕ
ДАЧАКАЛIСЯ
Шмат бабак паднялось ў беразняку,
Дзябёлыя, як маладзiцы, былi,
Чакалi яны моцную руку,
Але не дачакалiся, пагнiлi.
23.03.2001
5354 ЯК НЕ
БЫЛО
Недарэчы iмкненнi i мары,
Бо маршчыны кладуць на чало,
Ўсё разыдзецца хутка ў абшары,
Так, як быццам цябе не было.
23.03.2001
5355 КАПЕЙКА
ЦАНА
Пакалення сучаснага шкода,
Бо наркотыкi горш, чым вайна,
Гiне моладзь – надзея народа,
У жыцця зноў капейка цана.
23.03.2001
5356 IНШАЯ СПРАВА
Сталi нiзкiмi, бруднымi мары,
Бо вакол – непраглядны
падман,
Не звiняць у пад'ездах
гiтары,
Iншай справай жыве наркаман.
23.03.2001
5357
СВАВОЛЬНIЦА
Трава заўсёды сцелецца па плынi,
Каб рэчцы добры макiяж
ствараць.
Свавольнiца хай рэчышча
пакiне,
Ў балоце лепш ёй месца выбiраць.
23.03.2001
5358 БЕЛЫЯ
АБЛОКI
Белыя прыгожыя аблокi,
Радасны i светлы майскi
дзень,
Але настрой не для ўсiх
высокi,
Бо даваць аблокi здатны цень.
24.03.2001
5359 БЕРАГI КАХАННЯ
У кахання, як ў вялiкай
рэчкi,
Ля вытокаў амаль разам берагi.
Плынь гадоў i хвалi бурнай
спрэчкi
Аддаляюць бераг першы i другi.
24.03.2001
5360 ПЛАКАЛI БЯРОЗЫ
Ад буры плакалi бярозы,
Дубоў няма, каб баранiць,
Бо вецер шморгае за косы
I хоча да зямлi схiлiць.
25.03.2001
5361 ЯШЧЭ ЗIМА
Вясна з ракi зрывае панцыр
лёду,
Хоць цяжкi ён i моцны, нiбы
сталь,
Нясе вясна жаданую свабоду,
Але ў душы яшчэ зiма, на
жаль.
25.03.2001
5362 МIЖ КРЫГ
Хiсткi човен у кахання,
Бо вяслуюць удваiх,
Здатны даць расчараванне,
Калi шлях iдзе мiж крыг.
25.03.2001
5363 ХРУПКАЯ
НОША
Дождь и снег, бури, вёдро, пороша,
Очень разными будут пути,
Жизнь даётся, как
хрупкая ноша.
Как достойно её пронести?
25.03.2001
5364 АПОШНIЯ СНЯГI
Мо ўжо апошнiя снягi
Зiма паклала у сумёты?
Душа паўнюткая тугi,
А хоча шчасця i пяшчоты.
25.03.2001
5365 ЛЁС
СМЯЕЦЦА
Жадала сонейка, а лёс даваў iмжу,
Чакала шчасця сцiплага
вясною,
Але снег лёг неспадзявана на душу,
Напэўна, лёс смяецца нада мною.
25.03.2001
5366
СУСТРЭЧА З ПЯШЧОТАЮ
Сонца ловiць сланечнiк з
ахвотаю,
Круцiць следам за iм галаву,
Бо прыемна сустрэцца з пяшчотаю,
Заўжды хiляцца душы к цяплу.
26.03.2001
5367 АКСАМIТНЫ МОХ
Аксамiтны мох жаданы,
Прыгажэйшы, чым трава,
Выгляд у яго падманны,
Бо пад iм заўжды дрыгва.
26.03.2001
5368
БЯСПЛАТНЫ СЫР
Калi дарма, то ласы на
прынаду,
Плынь панясе, закруцiць моцна
вiр,
Жадаў дажджу, а дачакаўся граду,
Бясплатны будзе толькi ў
пастцы сыр.
26.03.2001
5369 ПАГАНЫ
ЛЁС
Здаецца, што сустрэўся лёс паганы,
Быў ў летуценнi велiчны прасцяг,
Ды невядома, быў бы ён
жаданы,
Бо значна горшы мог бы быць працяг.
26.03.2001
5370 ТОЛЬКI ПОПЕЛ
Хоць полымя i грэе, i натхняе,
Ля вогнiшча пабыць прыемна
зноў,
Ды з часам толькi попел
пакiдае,
Як полымя, гарачая любоў.
26.03.2001
5371 ДУШЭЎНЫ
СПАКОЙ
Хоць нi кроплi не быў
вiнаваты,
Адчуваеш сябе, як iзгой,
Бо знаходзяцца чэрствыя каты,
Каб парушыць душэўны спакой.
26.03.2001
5372 ХВАЛЬБА
Хвалiлась знiчка, што заззяла
зырка,
Свяцiла зорка цьмяна цэлы
час,
Цана хвальбы – як ў
абаранка дзiрка,
Згарае знiчка i знiкае ўраз.
26.03.2001
5373 ЛIСТЫ КАХАННЯ
На душы цяпер спакой i цiша,
Хваляваў раней, як бура, ты,
Полымя лiсты кахання лiжа,
Любыя, пяшчотныя лiсты.
27.03.2001
5374 НIБЫ ЛЕТУЦЕННЕ
Спее непаметна за iмгненне,
Не пабачыць i не патрымаць,
Ды каханне, нiбы летуценне,
Здатна непаметна i знiкаць.
27.03.2001
5375 НЕ
ГАРАЧЭЙ
Даўно прайшлi часы лучыны,
Ёсць электрычнасць для начэй,
Не печы грэюць, а камiны,
Ды не кахаем гарачэй.
27.03.2001
5376 ВЯСНА
МАЎЧЫЦЬ
Вясна заўсёды песнi пела,
Журчалi ручаi вакол,
Ад капяжу ў вушах звiнела,
Цяпер маўчыць: няма снягоў.
27.03.2001
5377
АДВАРОТНЫ БОК
Чалавек на шчасце нарадзiўся,
Ды з iм сустракаўся не
заўжды,
Таму з часам з думкай пагадзiўся:
Шчасце – адваротны бок бяды.
28.03.2001
5378 ЛЕПЕЙ
Пяшчоты хвалi лепш, чым хвалi
сваркi,
Усмешка лепей, чым струменьчык слёз,
Ды не заўжды прыемныя падаркi
Дарыць у змозе нам свавольны лёс.
28.03.2001
5379 НЕ
ЎДАЕЦЦА
Бяжыць сцяжыначка, не ведае, куды,
Ля перашкод яна упарта ўецца,
Стралой iмчацца хуткаплынныя
гады,
Ды выйсцi на бальшак не
удаецца.
28.03.2001
5380
БАЦЬКОЎСКАЯ ХАТА
Шмат паездзiў i бачыў багата:
Гор вяршынi i ружы далiн.
Мiлей сэрцу бацькоўская хата,
Сагравае аб ёй успамiн.
28.03.2001
5381 ДАРОГI
Разышлiся па свету дарогi,
Дзе калiсьцi былi i прайшлi
Маё сэрца i спрытныя ногi,
Шмат яшчэ ёсць дарог на Зямлi.
28.03.2001
5382 СТУК У
ВЕСНIЧКI
Упарты стук у веснiчкi душы,
Не зразумець адразу, гэты хтосьцi
Жадае, каб мы сталi спарышы
Або прыходзiць хоча толькi ў
госцi.
28.03.2001
5383 РАТУНАК
Бярозкi бягуць маладыя, як
козы,
Шлях доўгi, ды спёка ўвесь
дзень,
Я лягу ў траву каля старай
бярозы,
Ратунак дае яе цень.
28.03.2001
5384 ГРАХI
Заўжды даруюць грэшнiкi
грахi,
А праведнiк грэх дараваць не
ў змозе,
У кожнага жыццёвы шлях другi,
Iсцi iм цяжка па адной дарозе.
29.03.2001
5385 СУРОВАЯ
РЭАЛЬНАСЦЬ
У марах i iмкненнях – мiражы,
У светлых думках – толькi аптымальнасць,
Расплата – цяжкi смутак на
душы,
Бо ёсць яшчэ суровая рэальнасць.
29.03.2001
5386 СКНАРЛIВАЯ РУКА
Хто зразумець няздатны жабрака
I падзялiцца шчасцем не
жадае,
Бо у яго скнарлiвая рука,
Ён часам шчасце цалкам сам страчае.
29.03.2001
5387 ДВА
ШЛЯХI
Калi знянацку звер трапляе ў
пастку,
Вiсiць на валасiначцы жыццё,
Ёсць два шляхi: цi страцiць цела
частку,
Або пайсцi навечна ў небыццё.
29.03.2001
5388
ВЯСНОВЫЯ ДАЖДЖЫ
Вясна, дажджы заплакалi
бясконца,
А хочацца, каб ў квеценi
садоў
Ласкава i пяшчотна, нiбы
сонца,
Душу сагрэла першая любоў.
29.03.2001
5389 ЦАНА
СПАКОЮ
Вясновы гром, а потым навальнiца,
А грэла спадзяванне на вясну,
Спакой у марах або часам
снiцца,
Каштуе ён вялiкую цану.
29.03.2001
5390 ШЛЯХ ДА
ШЧАСЦЯ
Заблыталiсь вясновыя
сцяжынкi,
Бо гразка, не праехаць, не прайсцi,
Часамi нават сыплюцца
сняжынкi,
А хочацца да шчасця шлях знайсцi.
29.03.2001
5391
ВЯСНОВЫЯ АРЭЛI
Яшчэ шпакi мелодыi не пелi,
Не раставалі зімнiя снягi,
Нясуць мяне вясновыя арэлi
Блiжэй да шчасця, далей ад
тугi.
29.03.2001
5392 ЦЯГНIКI ШЧАСЦЯ
Звiняць рэйкi i грукочуць
колы,
Бо бягуць да шчасця цягнiкi,
Лёс мой, нiбы саламiнка,
кволы.
Мо яшчэ супынiцца якi?
30.03.2001
5393 БЕЛАЯ
ГАЛУБКА
Белая галубка, голуб шэры
У блакiце разам з ёй ляцiць,
Трэба мець пяшчоты шмат i
веры,
Каб галубку белую любiць.
30.03.2001
5394 РЭДКI ВЫПАДАК
Збiрала палявыя кветкi
Ў пару благiх душэўных сцюж,
Ды выпадак здарыўся рэдкi:
Спаткаўся куст чырвоных руж.
30.03.2001
5395 СЛАБЫ КОНЬ
Конь слабы i рыпяць калёсы,
Ды на гасцiнцы ў гразь улез,
Як град, бягуць ад пугi слёзы.
Мо перасесцi ў «Мерседэс»?
30.03.2001
5396 НАДЗЕI
Сiнусоiды хваль, нiбы змеi,
Шмат прынеслi жыццёвых
пагроз,
Разбiвалiсь аб скалы надзеi,
Не жадаў дараваць шчасця лёс.
30.03.2001
5397 МУХАМОР
Квяцiсты, нiбы клоун,
мухамор,
I шапачка нагадвае вясёлку,
Ён свецiцца ярчэй вясновых
зор,
Атрута ў iм, краса яго без
толку.
30.03.2001
5398 ЦНАТЛIВАСЦЬ
Заўсёды ў ранковыя росы
Зрэзае цнатлiвасць каса,
Не трэба лiць горкiя слёзы,
Бо ссохне на лузе краса.
30.03.2001
5399 ДЗЯКУЮ
ПРЫРОДУ
Сады квiтнеюць, шчасця
асалоду
З гарачых вуснаў, нiбы з
кветак, п'ю,
I за вясну я дзякую прыроду,
Магчымасць дала мне сказаць: «Люблю».
30.03.2001
5400 МАЛА ВЕРЫ
Ў агнi загартавацца здатна
сталь.
Калi наросхрыст адчынiлiсь
дзверы,
Без барацьбы за iдэал, на
жаль,
У веры нават вельмi мала
веры.
30.03.2001